Вайна55

Украіна атрымала дзесяць знішчальнікаў F-16

Раней паведамлялася, што першая партыя самалётаў-знішчальнікаў F-16 ужо прыбыла ва Украіну, але колькасць самалётаў не называлася.

F-16 ва Украіне. Скрын відэа прэс-службы Зяленскага

Украіна атрымала дзесяць F-16, паведаміў The Economist. Да канца года ва Украіну прыбудуць яшчэ 20 самалётаў амерыканскай вытворчасці, піша выданне.

Усяго УСУ атрымае 79 F-16. Астатнія знішчальнікі, якія абяцалі перадаць Данія, Нідэрланды і іншыя краіны, будуць паступаць партыямі ў 2025 годзе. 

Што знішчальнікі ўжо ва Украіне, пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Я дзякую ўсім партнёрам, якія сапраўды дзейсна дапамагаюць з F-16, і першым дзяржавам, якія акцэптавалі наш запыт аб перадачы самалётаў — Данія, Нідэрланды, Злучаныя Штаты, -— і ўсе нашы партнёры. Мы цэнім вашу падтрымку!» — напісаў Зяленскі 4 жніўня ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале.

Каментары5

  • Смерць акупантам
    04.08.2024
    Думаю, Украіна магла б вырабляць свае знішчальнікі, а не прасіць у партнёраў. Спадзяюся, так і будзе.
  • /€/:=•
    04.08.2024
    « Да канца года ва Украіну прыбудуць яшчэ 20 самалётаў амерыканскай вытворчасці, піша выданне.»

    З тэхнічнага боку гледжаньня няправільна казаць пра “яшчэ амерыканскай выьворчасці”, бо Недэрлянды свае F-16 збіралі ў сябе самастойна.
  • Индеец
    05.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы26

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць