Спорт1313

Лесбіянка з Камеруна прынесла першы ў гісторыі медаль алімпійскай зборнай бежанцаў

Заснаваная ў 2016 годзе алімпійская каманда бежанцаў, якая складаецца са спартсменаў, вымушаных пакінуць радзіму, на Алімпіядзе-2024 упершыню адзначылася заваяваным медалём, піша «Трыбуна».

Фота: AP Photo/John Locher

Баксёрка з каманды бежанцаў пад імем Сіндзі Вінер Нгамба аднагалосным рашэннем суддзяў перамагла францужанку Давіну Мішэль і выйшла ў паўфінал у вагавой катэгорыі да 75 кг, гарантаваўшы сабе мінімум бронзу.

Сіндзі нарадзілася 7 верасня 1998 года ў камерунскай Дуале. Аднак у 10‑гадовым узросце яна разам са сваякамі пераехала ў Вялікабрытанію, дзе пазнаёмілася з боксам. Таксама дзяўчына атрымала адукацыю ва ўніверсітэце Болтана, адвучыўшыся на крымінолага.

Нгамба трэніруецца з баксёрскай камандай Вялікабрытаніі, але не можа выступаць пад брытанскім сцягам, бо ў яе няма брытанскага пашпарта. У 2019 годзе Сіндзі разам з братам нават знаходзілася за крок ад дэпартацыі. Цэлы дзень абодвух пратрымалі ў следчым ізалятары, аднак пасля адпусцілі.

У 18 гадоў Нгамба прызнала сваю гомасэксуальнасць. У Камеруне гэта крымінальны артыкул, гэта значыць спартсменцы пагражае зняволенне. Менавіта гэтым і адсутнасцю дакументаў тлумачыцца ўдзел жанчыны ў зборнай бежанцаў. Менавіта Нгамба трымала алімпійскі сцяг падчас урачыстага заплыву нацыянальных камандаў па Сене.

Каб прабіцца ў фінал і зрабіць сур'ёзную заяўку на алімпійскае золата, камерунцы 8 жніўня трэба будзе адолець панамку Атэйну Байлан. Але нават калі яна і прайграе, то бронзавы медаль будзе мець па-любому. Бокс — адзін з нямногіх відаў спорту, дзе баі за бронзу не праводзяцца, і іх атрымліваюць адразу два спартсмены — тыя, якія прайгралі ў паўфіналах.

Каментары13

  • Так
    05.08.2024
    Вось гэта прагрэсіўная навіна, якую неабходна ведаць беларусам.

    А пра скандал, што Нямеччына робіць праблемы з чарговымі санкцыямі адносна Расіі, адносна паставак Украіне зброі ці пра пратэсты супраць злачынстаў мігрантаў, як напрыклад у Вялікабрытаніі, ужо не. Ну-ну.
  • No
    05.08.2024
    НН, ганьба вам за такія жоўтыя загалоўкі
  • Андрусь
    05.08.2024
    Але выносіць сэксуальную арыентацыю ў загаловак - відавочны правакацыйны клікбэйт і парушэнне журналісцкіх стандартаў. Гэтая акалічнасць вартая быць у матэрыяле толькі для таго, каб патлумачыць сяброўства спартоўкі ў камандзе ўцекачоў. І менавіта факт яе сяброўства ў гэтай камандзе больш важны і цікавы, чым сэксуальная арыентацыя.
    Акрамя таго, раней неяк не было чуваць пра зборную ўцекачоў. Таму для НН гэта рэальна цікавая тэма, калі яе ніхто раней не перахопіць (а, калі перахопіць, то вы ж агрэгатар, можаце і перапосціць) - цікава, што на Алімпіядзе акрамя каманды "нейтралаў" з беларуска-расійскімі спартовымі ізгоямі ёсць яшчэ і зборная ўцекачоў. Хто туды ўваходзіць, як яна фармуецца і ці могуць туды патрапіць беларускія палітычныя ўцекачы-спартоўцы?

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу67

Грамадствадапоўнена67

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу67

Грамадствадапоўнена67

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць