Грамадства1414

Мінабароны паказала, як перакідае тэхніку да мяжы з Украінай

Гэта адбываецца пасля прыказу Лукашэнкі ўзмацніць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім кірунках.

Падраздзяленні аднаго з механізаваных злучэнняў прыведзеныя ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні, паведаміла Мінабароны Беларусі.

Фота: Мінабароны РБ

Паведамляецца пра ажыццяўленне пагрузкі вайсковай тэхнікі на чыгуначны транспарт і пачатак маршу камбінаваным спосабам у прызначаныя раёны.

Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка заявіў пра збіццё некалькі беспілотнікаў над тэрыторыяй Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці і загадаў узмацніць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім напрамках. Паводле яго слоў, УСУ парушылі паветраную прастору Беларусі.

Каментары14

  • Лукашысты спаліліся
    11.08.2024
    Калі б Лукашэнка і Мінабароны рэальна лічылі, што Украіна сапраўды мае намер напасці, то не паказвалі б перамяшчэнні вайсковай тэхнікі. На фоне паведамленняў, што Украіна прама зараз знішчае расейскія баявыя калоны на маршах.
    Лукашысты гэтым спаліліся, што насамрэч яны не разглядаюць такі варыянт, што Украіна збіраецца атакаваць Беларусь.
  • Калгасныя лампасы
    11.08.2024
    Калі збіраюцца ваяваць, загады не апублічваюць, а перакідку войскаў максімальна маскіруюць. Калі хочуць патрэсці паветра, дзейнічаюць вось так, як напісана ў матэрыяле.
  • фігня вайна, галоўнае манеўры))
    11.08.2024
    Правільна! Абеспакоеная абшчэственнасьць далжна ўбачыць усе 3 танкі і два ўзвода салдатаў, якія гераічным маршам пройдуць на мяжу і стануць цвёрдай палікарбанатнай сцяной перад уяўнай пагрозай нічога не падазраючага аб сваім хуткім нападзе праціўніка. І расея далжна ўбачыць іх таксама і зарубіць сабе на носе назаўсёды: don't worry, be happy, граніцы саюзнай дзяржавы пад надзейным замком, ключ ад якога крэпка прымацаваны да ашыйніка шпіца Умкі, то бок заўсёды пад рукой у найлепшага сябра ўсіх расейцаў.

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя18

П'яны бяспраўнік скраў фуру і ганяў на ёй па трасе. Затрымлівалі яго са зброяй

У Іране ўпершыню пасля брутальных разгонаў адбыліся новыя акцыі пратэстаў8

Як цяпер адправіць грошы з Літвы ў Беларусь, калі апошні банк адключыў там свае карткі?16

Уіткаф анансуе «добрыя навіны» па Украіне і РФ ужо ў наступныя тыдні6

У Львове ноччу адбыўся тэракт. Загінула дзяўчына-паліцэйскі1

У Брэсцкай крэпасці царкоўнікі хочуць затынкаваць сведчанні вайны. Жыхары горада супраць8

Ці можна назапасіць сон наперад?1

Дэма-версію гульні Tales of Meadows пра старажытны Тураў выпусцілі ў Steam8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць