Грамадства

З'явілася новая схема тэлефоннага махлярства. Прычым тэлефануюць з беларускіх нумароў

У Беларусі з'явілася новая схема тэлефоннага махлярства. Гэта своеасаблівая мадыфікацыя старога метаду — беларусам тэлефануюць нібыта работнікі банка.

Махляры паведамляюць пра паступленне заяўкі на выпуск банкаўскай карты. Называюцца персанальныя даныя грамадзян, пасля чаго на тэлефон паступае паведамленне з кодам доступу ў мабільны дадатак банка, які прапануецца назваць.

Званкі ажыццяўляюцца з мабільных нумароў беларускіх аператараў, махляры называюць персанальныя даныя грамадзяніна, імітуючы прафесійную дасведчанасць.

Цэнтр персанальных даных рэкамендуе:

  • Не прытрымлівацца інструкцый махляроў, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі банкаў або сілавых структур, не паддавацца пагрозам і не панікаваць.
  • Не пераходзіць на сайты па спасылках, атрыманых ад незнаёмых людзей.
  • Не паведамляць сакрэтныя коды для ўваходу ва ўліковыя запісы, не спампоўваць незнаёмыя файлы і дадаткі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць