Эканоміка1717

ЕС забараніў увоз у Беларусь сэканд-хэнду. МЗС пракаментавала

МЗС Беларусі адрэагавала на забарону з апошняга пакета санкцый ЕС, згодна з якой у нашу краіну забаранілі ўвозіць сэканд-хэнд.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: unsplash.com

З аднаго боку, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз лічыць, што гэты крок — антыгуманны, а з іншага — наша лёгкая прамысловасць ад гэтага выйграе.

«Гэты крок з'яўляецца чарговым пацвярджэннем таго, што Еўрасаюз абсалютна не прытрымліваецца логікі гуманнасці ў пытаннях увядзення санкцый, прымяняе абмежаванні на сацыяльна значныя тавары, якія карыстаюцца попытам, у тым ліку, у малазабяспечаных грамадзян, — сказаў ён.

Паводле экспертных ацэнак, доля тавараў сэканд-хэнд у агульным аб'ёме спажывання адзення складала каля 35%, піша БЕЛТА. У розніцу іх прадавалі каля 2,8 тыс. гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку інтэрнэт-крамы.

Белстат палічыў, што кожны год у Беларусь увозіцца б/к адзення на суму каля $60—80 млн.

«Забарона ЕС на пастаўку ў Беларусь тавараў сэканд-хэнд створыць перадумовы для далейшага развіцця нацыянальнай вытворчасці, супрацоўніцтва з дружалюбнымі краінамі і скароціць аб'ёмы імпарту небяспечнай прадукцыі з шэрагу краін Еўропы і ЗША», — лічаць у МЗС.

Каментары17

  • 14.08.2024
    Заўсёды ад санкций наша прамысловасць толькі выйграе , а чаму тады судзяць і содзяць шмат людзей за выклік к тым жаданым санкціям ? ))))
  • Тралалоўскі
    14.08.2024
    Тады тых хто заклікае да санкцыяў трэба ўзнагароджваць дзяржпрэміяй, а не саджаць у турмы, бо людзі ж топяць за стварэньне перадумоваў для айчынных сектароў эканомікі.

    Значыць тыя так званыя суддзі, і хто саджае гэтых людзей — ворагі народа і іх саміх трэба на шконку.
  • Міністэрства Ткачак і Швачак БССР
    14.08.2024
    Дзякуй, любы Эўракалгасе, за дапамогу ў абароны айчыннае вытворчасьці.
    Ня мушу болей патыліцу чухаць, як зачыняць сэканды з двума парамі аднолькавых ботаў празь недабрасумленную канкурэнцыю

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня6

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі9

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня6

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць