Свет

Інданезія ўпершыню адсвяткавала Дзень незалежнасці ў будучай сталіцы

Гэта пры тым, што сам працэс пераносу завершыцца толькі да 2045 года.

Фота: Achmad Ibrahim / AP

Святкаванне Дня незалежнасці Інданезіі ўпершыню праводзілася ў будучай сталіцы краіны — горадзе Нусантара, які яшчэ толькі будуецца на востраве Барнэа (Калімантан). У цырымоніі ў суботу, 17 жніўня, узялі ўдзел прэзідэнт Джока Відода і ягоны пераемнік Прабава Субіянта, а таксама члены Кабінета міністраў і прадстаўнікі арміі, піша Deutsche Welle.

Паводле першапачатковых планаў, на ўрачыстасці ў Нусантару павінны былі прыехаць 8000 гасцей, але з-за недахопу жылля і будаўнічых работ, якія яшчэ ідуць, іх спіс прыйшлося скараціць да 2000 чалавек.

Ужо некалькі дзён таму прэзідэнт Джока Відода правёў у Нусантары першае пасяджэнне ўрада.

Пра перанос сталіцы з Джакарты на востраве Ява было абвешчана ў 2019 годзе. Асноўнай прычынай называлася тое, што Джакарта перанаселеная і знаходзіцца пад пагрозай апускання ў мора, а большая частка горада ўжо знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора. Па разліках, да 2050 года можа быць затопленая ўся паўночная частка Джакарты. Да адмоўных бакоў старой сталіцы, якая налічвае 11 млн жыхароў (а ўключаючы ваколіцы — амаль 34 млн), адносяць таксама хаос на дарогах і смог.

Нусантара знаходзіцца прыкладна за дзве гадзіны палёту на паўночны ўсход ад Джакарты ў правінцыі Усходні Калімантан на інданезійскай частцы вострава Барнэа. Будаўнічыя работы па стварэнні новага горада пачаліся ў 2022 годзе. Першапачаткова планавалася, што афіцыйна сталіца пераедзе да Дня незалежнасці, 17 жніўня, аднак будаўніцтва зацягнулася, сярод іншага, з-за адсутнасці замежных інвестыцый і зямельных спрэчак.

Мяркуецца, што ўказ аб прысваенні Нусантары сталічнага статусу можа падпісаць ужо новы прэзідэнт, які ўступіць на пасаду ў кастрычніку, а цалкам праект можа быць завершаны толькі ў 2045 годзе.

Эколагі папярэджваюць, што будаўніцтва горада можа паскорыць высяканне джунгляў у адным з найбуйнейшых у свеце рэгіёнаў з трапічнымі лясамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць