Вайна33

У расійскім Растове пракуратура запрасіла тэрміны да 24 гадоў калоніі 23 украінскім ваеннапалонным

Сярод іх ёсць і жанчыны. Большасць з іх — кухаркі, якія гатавалі ежу для вайскоўцаў палка «Азоў», але ім «свеціць» да 17 гадоў.

Фота: Медыязона

Пракуратура запрасіла тэрміны для палонных укранцаў, якія цяпер утрымліваюцца ў СІЗА-5 Растова-на Доне, піша «Медыязона»

Пракурор просіць прысудзіць Алену Аўрамаву, Алену Бандарчук і Лілію Паўрыянідзіс да 17 гадоў пазбаўлення волі; Ніну Бандарэнку, Наталлю Гальфінер, Ірыну Магіціч і Уладзіслава Майбараду да 16 гадоў; Арцёма Грабяшкова, Артура Грэцкага, Аляксея Смыкава, Яраслава Ждамарава і Аляксандра Мерачэнца да 23 гадоў; Анатоля Грыцыка, Алега Міжгарадскага, Аляксандра Мухіна і Мікіту Цімоніна да 22 гадоў; Алега Жаркова да 19,5 гадоў; Аляксандра Врха да 21 года; Марыну Тэкіну да 16,5 гадоў; Лілію Рудэнку да 19 гадоў; і Алега Тышкула да 24 гадоў.

Ужо абмененым на расійскіх вайскоўцаў Давіду Касаткіну і Дзмітрыю Лабінскаму абвінавачванне завочна запытала 24 і 23 гады адпаведна.

Паколькі жаночых калоній строгага рэжыму ў Расіі няма, пракуратура для палонных украінак патрабуе тэрміны з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму, для ўкраінцаў — строгі рэжым. Першыя некалькі гадоў мужчыны правядуць у турме і толькі потым будуць пераведзены ў калонію строгага рэжыму.

Супраць загінулага ў СІЗА Аляксандра Ішчанкі справу закрылі, таму тэрмін яму сёння не запытвалі.

Пракуратура лічыць даказаным, што ўсе падсудныя праходзілі службу ў палку «Азоў» і выказвалі «негатыўнае стаўленне да рускамоўнага насельніцтва», а таксама прытрымліваліся «праўкраінскіх радыкальных поглядаў».

Усяго па справе праходзяць 24 ўкраінцы. Усе яны ў розны час служылі ў «Азове» па кантракце або былі вольнанаёмнымі службоўцамі. Некаторыя ўдзельнічалі ў абароне Марыупаля і «Азоўсталі», іншыя на момант расійскага ўварвання ўжо пакінулі службу і былі затрыманыя ў сябе дома або пры «фільтрацыі».

Па справе праходзяць дзевяць жанчын, большасць з іх — кухаркі, якія гатавалі ежу для вайскоўцаў палка «Азоў».

Каментары3

  • Андрусь
    21.08.2024
    Людзей " судзяць " толькі за то што яны абаранялі сваю краіну ад нашэсця Арды!
    Міжнароднае права? Не , не чулі?
  • Андрусь
    21.08.2024
    Ну, калі гэтыя жанчыны і хлопцы будуць сядзець, то і маміны салдацікі з-пад Суджы таксама будуць сядзець ва Украіне. А путлер абацаў сваім "бабам", што ім замест вайскоўцаў тэрміновай службы не давядзецца "еще нарожать", бо "тэрмінатары" не ваявацьмуць.
    Хутчэй за ўсё паказальны суд над кухаркамі з гіганцкімі тэрмінамі зрабілі, каб набіць цану. Але, спадзяюся, Украіна не пойдзе на абмен "тэрмінатараў" на азоўцаў, як 1:1. Трэба, мінімум 5 азоўцаў за аднаго жаўтаротага расійца.
  • Владислав
    21.08.2024
    Рашистських прокурорів треба так само строго судити, бо вони дотримуються про-російських радикальних поглядів. І до того ж, є скрєпними юродивими...

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку». Сталі вядомыя абставіны смерці палітвязня Вадзіма Храсько5

Былы нарвежскі прэм'ер Ягланд зрабіў спробу самагубства на фоне абвінавачання ў сувязях з Эпштэйнам4

На літоўска-беларускай мяжы лісы хацелі абакрасці арлана-белахвоста ВІДЭА2

У Маладзечне за адну раніцу абрынуліся два бетонныя казыркі ў пад'ездах аднаго дома2

На пасаду Улькі Пулькі знайшлі новую дзяўчыну. Мінулая сышла праз канфлікт13

У Аўстрыі навігатар завёў фуру беларуса ў пастку4

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы3

Стала вядома, хто ўначы падарваў паліцэйскіх каля вакзала ў Маскве2

Віцебчука завабілі 40 тысячамі даляраў і надурылі на 75 тысяч рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць