Грамадства22

У Глуску 15-гадовую школьніцу адправілі на два гады ў спецвучылішча за абразу міліцыянта

Дзяўчыну-падлетка абвінавацілі ў тым, што яна зняла абразлівае відэа і выклала яго ў інтэрнэт.

Ілюстрацыйнае фота: Генпракуратура

Справу 15-гадовай школьніцы разглядаў Глускі раённы суд. Заяву на дзесяцікласніцу падала раённая камісія па справах непаўналетніх.

Крымінальную справу распачалі пасля таго, як школьніца ў лютым 2024 года нібыта «шляхам вырабу відэароліка абразлівага характару, размешчанага ў глабальнай сетцы інтэрнэт, здзейсніла наўмысную абразу прадстаўніка ўлады ў асобе супрацоўніка органаў унутраных спраў, гэта значыць злачынства, прадугледжанае артыкулам 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паведамляюць праваабаронцы Mayday.

На думку камісіі, дзяўчынка мае патрэбу ў «асаблівых умовах выхавання». У заяве гаворыцца, што дзяўчынка прапускала ўрокі без уважлівай прычыны, з-за чаго яе выклікалі на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.

Акрамя таго, на школьніцу склалі адміністрацыйны пратакол за абразу дырэктара адной з дзяржустаноў. Следства палічыла, што дзяўчына дзейнічала з асабістай непрыязнасці.

На судзе і школьніца, і яе бацькі адмаўлялі ўсе абвінавачванні. Аднак суд вырашыў, што «метады прафілактычнага ўздзеяння вынікаў не даюць» і «карэкцыя яе паводзін не можа быць праведзена па месцы жыхарства».

15-гадовую школьніцу вырашылі адправіць у спецыяльную ўстанову (па сутнасці, «школьная калонія») тэрмінам на два гады. Скарга ў суд Магілёўскай вобласці вынікаў не дала — рашэнне засталося ў сіле.

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    24.08.2024
    200-тысячнае мянтоўства-шчыроўства сцвярджае сябе ў ролі недатыкальнай кіруючай касты, спадчыннай, як аналаг шляхты РП самых цёмных феадальных часоў. І яно возьме сабе ў падручныя пэўную колькасць сьвядомых спадароў, накшталт Марзалюка, Давыдзькі і г.д., каб апяваць іх уладу, яе нязменнасць і карыснасць для простага шчырага люду. На бок мянтоў і чэкістаў, калі яны пачнуць імітаваць "Нац. Прымірэньне", пяройдуць ключавыя фігуры Сьядомага Істэблішменту. Бо ну ў каго яшчэ можа быць улада, як не ў мянтоў і чэкістаў, ўчорашніх Хлебаробаў?! Будзе іх велічны подзвіг , катаванні і лупцаванні, праслаўляцца Этнічнай Гісторыяй у стагоддзях - бо так скрозь слёзы і здзекі збераглі Мір і Хлеб. Іспалаць ім за гэна ад Шчырага Сялянскага Этнасу!
  • Час прыйдзе
    25.08.2024
    Вінаватая ў тым, што назвала лукашысцкага мянта тым, чым ён насамрэч з'яўляецца?
    А лукашысцкі "суддзя" і карнікі з раённай камісіі па справах няпаўнагадовых Глускага райвыканкама абавязкова адкажуць за тое, што паламалі лёс годнай беларускай дзяўчыны.

Цяпер чытаюць

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты3

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Усе навіны →
Усе навіны

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвярджаецца3

Лукашэнка даў інтэрв'ю жонцы Джона Коўла9

Алесь Бяляцкі расказаў, што ад яго патрабавалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адмовіўся ВІДЭА

Алесь Бяляцкі: Мяне праз усю Беларусь правезлі з завязанымі вачыма ВІДЭА4

«Пачуццё неймавернага шчасця». З'явілася вялікае ВІДЭА з вызваленымі беларускімі палітвязнямі5

Алесь Бяляцкі прыбыў у Вільню1

Прэс-сакратар МЗС Польшчы: Пачобут адмовіўся звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб вызваленні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты3

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць