Грамадства77

У Беларусі вырасцілі свой тытунь

Два віды тытуню звычайнага — «Беларускі цыгарэтны» і «Беларускі цыгарны» вырасцілі на доследных дзялянках Тулава пад Віцебскам.

Фота: Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі

Намеснік дырэктара Віцебскага занальнага інстытута па навуковай рабоце Віктар Сацішур распавёў, што тытунь мае вышыню 180 — 200 сантыметраў і вялікую колькасць лісця (да 22 штук) на сцябле характарызуюцца высокай ураджайнасцю. Раней яны былі раяніраваны для прамысловага вырошчвання ў Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях. З гэтага года спіс папоўніць Віцебшчына, піша sb.by.

— На сёння сабралі па 12 лісця з кожнай расліны. На чарзе астатнія. Цёплае надвор'е спрыяе аптымальнаму паспяванню тытуню, уборку якога плануем завяршыць да сярэдзіны верасня.

З гектара гатункаў можна атрымаць 22 — 25 цэнтнераў сухой сыравіны. У Віцебскім занальным інстытуце сельскай гаспадаркі разлічваюць выйсці менавіта на такую ўраджайнасць. Далей прадставяць вынік дэгустацыйнай камісіі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі.

Каментары7

  • толькі тытунь. толькі харк кор
    03.09.2024
    навошта нам лён і грэчка... нам рапс і тытунь падавай
  • Кастусь
    03.09.2024
    толькі тытунь. толькі харк кор, а рапс уже чем не догодил)))
  • Жвір
    03.09.2024
    Тытунь заўжды рос і культываваўся ў Беларусі. У майго дзеда была некалі невялічкая плантацыя. Яна й да яго падтрымлівалася, папярэднікамі. І люлькі выраблялі. У мой час ужо не, але малым я знаходзіў іх там шмат, некаторым пад 100 гадоў было, час быў выбіты на маленькіх бронзавых дэталях.

    А тут, ну трэба ж, якое дзіва, тытунь вынайшлі! А штаны часам у Беларусі яшчэ не вынайшлі дзесьці ? Напішыце... :)))

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць