Грамадства66

Дураў упершыню пракаментаваў сваё затрыманне ў Францыі

Уладальнік Telegram лічыць дзіўным, што французскае правасуддзе выстаўляе прэтэнзіі яму асабіста, а не інтэрнэт-платформе.

Павел Дураў упершыню пракаментаваў сваё затрыманне ў Францыі. Гэты допіс стаў першым для Дурава з моманту яго затрымання французскімі ўладамі.

Са слоў заснавальніка Telegram, яму незразумела: чаму французскія ўлады проста не звязаліся з ім або з афіцыйным прадстаўніком платформы ў Францыі, каб абмеркаваць прэтэнзіі, якія ўзніклі. Ён таксама лічыць дзіўным прад'яўляць прэтэнзіі за палітыку сэрвісу яму асабіста.

Выкарыстоўваць законы, прынятыя яшчэ да з'яўлення смартфонаў, каб паспрабаваць ускласці адказнасць на кіраўнікоў платформаў за дзеянні трэціх асоб, — няправільны падыход», — пракаментаваў Дураў.

Ён таксама заявіў, што ніводны наватар ніколі не стане ствараць нічога інавацыйнага, калі ведае, што яго могуць прыцягнуць да адказнасці за тое, што хтосьці скарыстаўся яго вынаходствам у злачынных мэтах.

Дураў распавёў, што палітыка платформы будуецца на забеспячэнні прыватнасці сваіх кліентаў, нагадаўшы, што Telegram не перадаў «ключы шыфравання» ні расейскім уладам, ні камусьці яшчэ.

Ён заявіў, што калі з уладамі нейкай краіны не ўдаецца дамовіцца «аб балансе паміж прыватнасцю і бяспекай», то сэрвісу прасцей пакінуць гэтую краіну.

Пры гэтым Дураў паведаміў, што Telegram выдаляе мільёны шкоднасных пастоў і каналаў кожны дзень. І паабяцаў зрабіць больш жорсткімі абмежаванні найбліжэйшым часам.

Павел Дураў быў затрыманы ў Парыжы 24 жніўня, калі прыляцеў туды прыватным самалётам. 28 жніўня ён быў вызвалены пад заклад 5 млн еўра, але яму забаронена пакідаць Францыю і неабходна два разы на тыдзень адзначацца ў паліцыі.

Каментары6

  • Андрэй
    06.09.2024
    З такім падыходам як у Францыі, дык можна арыштаваць нават вырабнікоў кухоных нажоў. Бо да 90% пабытовых забойств менавіта з іх выкарыстанням
  • Жвір
    06.09.2024
    Андрэй, можна, калі будзе даказана, што вытворца кухонных нажоў ведаў пра злачынны намер карыстальніка нажа й нічога не рабіў каб прадухіліць злачынства, дазволіўшы яму адбыцца ... Вось так вось насамрэч выглядае дакладная аналёгія...
  • Хамячкам і баранчыкам
    06.09.2024
    “Дураў распавёў, што Telegram не перадаў «ключы шыфравання» ні расейскім уладам, ні камусьці яшчэ”. Дураў зноў нахабна хлусіць, але хамячкі і баранчыкі і гэтую яго лапшу схаваюць, бо дакладна вядома як мінімум пра адзін факт перадачы тэлеграмам ключэй арабскім службам па іх запыту. Пра гэта нават пісалі буйныя арабскія смі. І гэта толькі адзін кейс які стаў публічным, а колькі яшчэ такіх кейсаў якія схаваны ад грамадскасці.

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі23

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

«У рускай мове няма такога імя». Беларус змагаецца з ЗАГСам, каб не змяняць дачцэ імя ў пашпарце42

«Вялікая малайчына, мы вельмі задаволеныя». Домрачава пра выступ дачкі на «Снежным снайперы»2

Лукашэнка сказаў, што Хрэнін будзе ў маі здаваць нарматывы11

У Гродне зноў заўважылі ажыятаж на рацэ. Што так прыцягвае дзясяткі чалавек?

Стурла Хольм Легрэйд выбачыўся перад былой дзяўчынай за аповед пра здраду

Ёханэс Клэба выйграў восьмы залаты медаль. Ён стаў разам з вялікімі2

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве54

За палітыку асудзілі Мікіту Беражкова, былога прэс-аташэ хакейнага «Дынама» і сына экс-рэдактара «Прэсбола»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі23

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць