Грамадства66

«А вы прычоску паправіць зайшлі?» Лукша расказаў, як смяротна пакрыўдзіў Маркава

У новым выпуску ТОКу былы палітвязень і былы вядучы БТ Дзмітрый Лукша расказаў пра сваю перапалку з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым.

Dmitry Luksha Marat Markov Дзмітрый Лукша Марат Маркаў Дмитрий Лукша Марат Марков
Дзмітрый Лукша (злева) і Марат Маркаў

Дзмітрый Лукша прызнаецца, што дазваляў сабе некаторыя смелыя, дзёрзкія выхадкі.

Лукша заўважае: «Марат Сяргеевіч вельмі сябе любіць. Не скажу, што гэта нейкі грэх. Ён дапускае нейкую самаіронію. Але іронія збоку тоіць у сабе небяспеку».

Ён згадвае выпадак, які адбыўся:

«Я сяджу, грыміруюся перад перадачай. Заходзіць Марат Сяргеевіч у грымёрку. Я ці заняў яго месца, ці яго час, ці яго грымёр мяне грыміраваў. Факт у тым, што ён заходзіць і бачыць мяне. І ў яго фраза: «Што, Дзмітрый, зноў мяне падвёў?» І звяртаецца да грымёршы: «Каценька, нешта вы доўга грыміруеце Дзмітрыя. Я не думаю, што там нешта яму дапаможа». А я кажу: «А вы, Марат Сяргеевіч, прычоску паправіць зайшлі?»

@tokbelarus Было ли стыдно работать на белорусском ТВ? #милициябеларуси #беларусь #милиция #полиция #нашаніва #лукашенко #телевидение ♬ transgender - &lt3

Лукша згадвае, што адразу пашкадаваў аб сваіх словах, бо погляд у Маркава стаў «тыгрыным». «Па-першае, ён у шоку ад таго, што яму гэта нехта сказаў. Па-другое, што нехта гэта чуў. І да таго ж, хто гэта кажа?»

Па словах Лукшы, Маркаў — разумны чалавек, які ніколі не дэманстраваў сваёй непрыязі да нейкага з супрацоўнікаў, але холад адчуваўся. Сітуацыя Дзмітрыя была ўскладненая выпадкам з смс, шэрагам іншых праблем і яго сяброўствам з Кірылам Казаковым, з камандай якога вёў барацьбу Маркаў. Усё гэта прывяло да звальнення Лукшы з БТ.

***

Дзмітрый Лукша нарадзіўся ў 1989 годзе. У канцы 2000-х і першай палове 2010-х працаваў на БТ, быў вядучым «Зоны Х».

У 2020 здымаў пратэсты для казахстанскага тэлеканала «Хабар». У 2022 быў арыштаваны і прысуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у дэманстрацыях і «дыскрэдытацыю Беларусі». Разам з ім была асуджаная яго жонка Паліна Палавінка. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове.

Вызваліўся 3 ліпеня 2024 года па памілаванні адначасова з жонкай, пасля чаго сям’я з’ехала ў Польшчу.

Глядзіце цалкам:

Каментары6

  • Urge
    23.09.2024
    Маркаў хворы на гіпернарцысізм як і яго шклоўскі начальнік.
  • Быдагошч
    23.09.2024
    Гадкий я 7
  • Александрынка
    23.09.2024
    Лысыя мужчыны гэта мара ўсіх жанчын, ужо мне ж ці ня ведаць. Тэстастэрону нязмерна, сэксуальныя, неспатольныя і нястомныя ў ложку, з развітай мускулатурый, надзейныя і мазгавітыя. Гэта нават з фота бачна, параўнайце. Лукша зайздросціць, па вачах бачна, бо прырода не ўзнагародзіла яго лысінай, таму і спрабуе кампенсаваць недахоп кпінамі.

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць