Грамадства88

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне

У новым выпуску ТОКу былы вядучы беларускага тэлебачання і былы палітзняволены Дзмітрый Лукша расказаў пра свае няпростыя адносіны з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым.

Марат Маркаў. Фота: АНТ

Па словах Дзмітрыя Лукшы, з-за Марата Маркава ён і пайшоў з БТ.

Лукша згадвае выпадак, які адбыўся на адной з сустрэч супрацоўнікаў БТ:

«Было шмат алкаголю, весялосці. І з тэлефона аднаго з супрацоўнікаў, які да гэтай пары працуе на адным з дзяржканалаў, была даслана смс Марату Сяргеевічу вельмі канкрэтнага характару з заклікам пайсці далёка і надоўга. А гэты інцыдэнт павесілі на мяне».

«Не ведаю, чаму так падумалі. Але як довад было наступнае. Калі мы гэтага чалавека — а ён добра перабраў з алкаголем — даводзілі да таксі, у нейкі момант ён згадаў, што забыўся тэлефон. Я сказаў, што збегаю і прынясу. Я падымаюся ў кватэру, прыношу тэлефон. І вось палічылі, што калі я бегаў, то адправіў немаведома нашто Маркаву гэтае паведамленне», — расказвае Лукша.

Dmitry Luksha Дзмітрый Лукша Дмитрий Лукша
Дзмітрый Лукша. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Па словах былога вядучага, ён спрабаваў патлумачыць, што такія выбрыкі «не ў яго жанры», але зрабілі яго вінаватым.

«Гэта быў такі ўнутраны нядрэнны скандал. Марат Маркаў адразу заняў пазіцыю, што гэта я. Я спрабаваў нешта тлумачыць. Былі намёкі на тое, што ўсе ўдзельнікі гэтай тусоўкі панясуць пакаранне.

Але ў нас з ім да гэтага былі пытанні. Не было канэкту. Тады пачаўся падзел сфер уплыву ў Агенцтве тэленавінаў і ўвогуле на БТ, дзе збіралася кааліцыя Маркава. І ў Маркава была пазіцыя: «Хто не са мной, той супраць мяне». Я не быў з ім, і апрыёры да мяне былі адносіны: «Ну рыхтуйся, хлопча», — дзеліцца акалічнасцямі Лукша.

@tokbelarus Было ли стыдно работать на белорусском ТВ? #милициябеларуси #беларусь #милиция #полиция #нашаніва #лукашенко #телевидение ♬ transgender - &lt3

***

Дзмітрый Лукша нарадзіўся ў 1989 годзе. У канцы 2000-х і першай палове 2010-х працаваў на БТ, быў вядучым «Зоны Х».

У 2020 здымаў пратэсты для казахстанскага тэлеканала «Хабар». У 2022 быў арыштаваны і прысуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у дэманстрацыях і «дыскрэдытацыю Беларусі». Разам з ім была асуджаная яго жонка Паліна Палавінка. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове.

Вызваліўся 3 ліпеня 2024 года па памілаванні адначасова з жонкай, пасля чаго сям’я з’ехала ў Польшчу.

Глядзіце цалкам:

Каментары8

  • Православный христианин
    22.09.2024
    Какой наивный этот Марков. Будто бы не понимает что его миллионы людей туда же посылают когда харю по телеку видят.
  • Гога
    22.09.2024
    Вот гад Марков,такому прекрасному парню испортил карьеру! Пришлось переходить в оппозицию.А так на БТ было тепло,по - домашнему..
  • Acab
    22.09.2024
    Прыкрая якая памылка, як з расстралянымі-рэпрасаванымі ў 37-ым літаратарамі, якіх памылкова палічылі антысавецкімі.

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць