Кіно33

Колькі ў Вілейцы плацяць тым, хто грае спецназаўцаў у фантастычным расійскім серыяле?

Цяпер у Вілейцы здымаюць расійскі фантастычны серыял «Радар». Беларускія прапагандысты радасна называюць горад «міні-аналагам Галівуда». А мясцовыя задаволены магчымасцю трапіць у кадр. Паглядзелі, колькі плацяць акцёрам масоўкі.

Тут і далей фота з сайту kraj.by

Гісторыя серыяла «Радар» адбываецца ў 1988 годзе. Па сюжэце, у наваколлях невялікага савецкага горада, размешчанага ў раёне магутнага радара сістэмы супрацьракетнай абароны, упаў загадкавы аб'ект. Шасцікласнікі Лёха, Толя і Сёма адпраўляюцца на пошукі метэарыта — яны мараць пра славу і вядомасць. Падчас блуканняў па лесе Лёха губляецца. Яго пошукі сіламі міліцыі запускаюць ланцуг падзей, якія прыводзяць да кантакту аднаго з мясцовых жыхароў з нечым вельмі дзіўным.

Рэжысёрам серыяла стаў Канстанцін Смірноў. Найбольш вядомая яго праца — серыял ТНТ «Универ. Новая общага». Сярод акцёраў ёсць і беларусы — напрыклад, Анатоль Кот. А масоўку набіраюць з жыхароў Вілейкі і бліжэйшых гарадоў. Здаецца, недахопу ў ахвотных зняцца ў расійскім серыяле няма — у телеграм-канале праекта, дзе шукаюць непрафесійных акцёраў у Вілейцы, ужо больш за 900 удзельнікаў.

Якія ж ролі прапаноўваюць? Нядаўна, напрыклад, шукалі спецназаўцаў, міліцыянераў, афіцэраў, вайскоўцаў: «Шукаем хлопцаў 19—50 гадоў, рост 176—185. Памер адзення да 52 (уключна)». Таксама паведамлялася, што змена будзе 12 гадзін і за яе заплацяць 45 рублёў. Ахвотных знайшлі за дзве гадзіны. Але перыядычна бываюць прапановы нават для школьнікаў.

Плануецца, што серыял пакажуць у 2025 годзе.

Каментары3

  • жорык
    23.09.2024
    А я мысьляў, шо гэта за партызаны, але які русак без калаша.
  • Імя
    23.09.2024
    Усё, што трэба ведаць пра губернскі народзец.
  • Bhagawan
    23.09.2024
    Navat u polščy statystam płaciać bolš

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў6

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі1

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць