Меркаванні99

«Беларускія ўлады чакаюць ад дэмакратычных сілаў не мякчэйшых крокаў, а капітуляцыі»

Аналітык Аляксандр Фрыдман у размове з «Радыё Свабода» выказаў меркаванне, чаго Лукашэнка хацеў бы ад дэмакратычных сіл.

«Беларускія ўлады чакаюць ад дэмакратычных сілаў не нейкіх мякчэйшых крокаў, яны чакаюць капітуляцыі. Каб апазіцыя проста спыніла сваё існаванне.

І Васкрасенскі гэта падкрэслівае [у сваім нядаўнім інтэрв'ю].

Яны ведаюць, што ў пытанні санкцый у беларускіх дэмакратычных сілаў толькі дарадчая функцыя. Яны могуць нешта прапанаваць, і калі гэта будзе цікава Варшаве, Вільні, Брусэлю — то гэта будзе абмяркоўвацца. Калі Еўрасаюз ці ЗША ўводзяць санкцыі, то грунтуюцца на ўласных інтарэсах.

І гэта не працуе так, што прыйдзе Ціханоўская і скажа ім: «Мы вырашылі спыніць сваю дзейнасць, вы больш не чапайце Лукашэнку, адмяніце свае санкцыі». Яны адкажуць ветліва: «Ну добра, мы падумаем», а прымаць рашэнні будуць зыходзячы са сваіх прынцыпаў і інтарэсаў.

Так што дыскусія наконт гэтага ў дэмакратычных сілах перабольшаная — у тым сэнсе, што ўплыў дэмакратычных сілаў на прыманне рашэнняў заходнімі краінамі вельмі абмежаваны».

Каментары9

  • $
    26.09.2024
    Так было заўжды - ад ліпеня 1994. Нічога новага няма. І так будзе да канца
  • Ёсік
    26.09.2024
    Задзяўблі ўжо гэтыя аналітыкі. Вочы адкрыў, спадар Фрыдман. Кожны ўзурпатар не прымае ані якіх супраць, не, давай інакш. Толькі, як ён хоча, што і назіраем зараз у краіне - ён захрас у 1975-78, яму тамака ўтульна, вось ён дагэтуль там існуе, а на нас яму на.раць, і мы пагадзіліся з гэтым. Дарма, што на электра легкавіках, смартфоны, джынсы, хот-дог ды пэпсі, але таксама захрасьлі зь ім. У саўку рыхтаваліся да вайны з капіталістаў, зараз тое ж самае, але кожны дзень, з кожнага праса, што не ўключылі - адная вайна, тая, што скончылася, і тая, якой пужае і да якой рыхтуемся.
  • Гм
    26.09.2024
    А демократические силы это что такое? Партия, движение?

Цяпер чытаюць

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія дыверсанты ледзь не ўчынілі выбух у жылым доме ў Вільні7

У Мінску за немалыя грошы здаецца кватэра з абсалютна дабітым санвузлом

Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні2

Магутны ўдар нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрама» ў Башкартастане, за 1400 км ад украінскай мяжы4

Кампанія Meta прэзентавала разумныя акуляры за 799 даляраў1

Ва Уздзе затрымалі мужчыну, якога падазраюць у сэксуальных дзеяннях з чатырохгадовым хлопчыкам

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?21

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць