Грамадства33

МНС абвінаваціла ў задымленні Гомельскай вобласці Украіну, але прамаўчала пра Расію

Улады ўпершыню публічна прызналі, што задымленасць у Гомельскай вобласці не звязаная з пажарамі ў экасістэме на тэрыторыі самога рэгіёна. Але і праўду пра сапраўдную прычыну не паведамілі, піша «Флагшток».

Смог над Гомелем 26 жніўня. Фота ілюстрацыйнае

«Дым даходзіць да нас з боку Украіны з-за бушуючых там пажараў», — гаворыцца ў матэрыяле газеты «Гомельская праўда» са спасылкай на ўпраўленне МНС Гомельскай вобласці.

Таксама адзначана, што 30 верасня — 1 кастрычніка ў Гомельскай вобласці быў ліквідаваны адзін тарфяны пажар на плошчы 0,0012 га на тэрыторыі Ельскага раёна. Але гэты і іншыя пажары не звязаныя са смугой у Гомелі, бо іхнія маштабы недастатковыя для такога кліматычнага эфекту.

Гомельшчына і пажары на памежжы Украіны і Расіі за верасень 2024 года. Здымак сэрвісу Worldview ад NASA

На карце пажараў, зафіксаваных у верасні 2024 года на тэрыторыі памежжа Украіны і Расіі, відаць буйныя ачагі ўзгаранняў. І хоць больш ачагоў сапраўды зафіксавана на тэрыторыі Украіны, на тэрыторыі Расіі пажары носяць пастаянны і масавы характар.

Гомельскія ўлады праігнаравалі гэты факт і не назвалі Расію прычынай сітуацыі.

Мяжа паміж расійскай Бранскай і ўкраінскай Чарнігаўскай абласцямі (яна ж і дзяржаўная мяжа Расіі і Украіны) гарыць практычна па ўсёй сваёй працягласці з-за ўзаемных удараў. Тушэнне пажараў у памежнай зоне ўскладняецца не толькі выкарыстаннем дронаў, але і памежным мініраваннем.

Гомельшчына і пажары на памежжы Украіны і Расіі за тры дні. Здымак сэрвісу Worldview ад NASA

Каментары3

  • понятно
    02.10.2024
    Захватническая война России виновата не только в пожарах и задымлении.
    Но, мчс соагрессора, поумолчанию, никогда не скажет правду.
    Да и чему удивляться, ведь лукашенко врёт напропалую всю, свою жизнь, а почему подчиненные не будут врать?
  • Year
    02.10.2024
    Так. А у татальнай русіфікацыі, вынішчэнні беларускіх школ, забароны беларускіх класікаў, культуры, песен, літаратуры і спальванні беларускіх кніг лукашысты вінавацяць "Польшчу".
  • Ёсік
    02.10.2024
    У нас аб расеі, як аб тым памерлым - ці добра, ці ніяк. Даішнікі, мянты ды іншая абслуга прытомнасьць страчваюць ад думцы, што трэба пакараць старшага браціка, яны хутчэй у горкі яблык саб'юць беларускага падаткаплацельшчыка.

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?27

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў8

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?27

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць