Здарэнні11

Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго

«У кватэры ўжо вочы рэжа, стромна спаць класціся».

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Прывалава

Гомельцы ўвечары 15 верасня скардзіліся на рэзкі пах гару і смугу, які ахутаў горад.

Праблемы з паветрам былі і за горадам, бліжэй да мяжы з Украінай. Паводле звестак маніторынгавых сэрвісаў, усходні вецер нёс на Гомель дым ад пажараў з памежнай тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці Украіны і Бранскай вобласці Расеі, піша «Флагшток».

Жыхары Гомеля ў чатах расказалі, што ад дыму рэжа вочы нават у кватэры, а на вуліцы моцны смурод:

«У кватэры ўжо вочы рэжа, стромна спаць класціся».

«У 5-м проста не прадыхнуць, было акно адчынена на кухні, цяпер ва ўсёй кватэры смярдзіць».

«У 51-м такая ж гісторыя, увесь раён у нейкім дыме, смурод невыносны».

«Спаць проста немагчыма, прасмярдзела ўся кватэра».

Раніцай у панядзелак сітуацыя палепшылася.

Адрэагаваў на паведамленні старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў. У тэлеграм-канале ён напісаў, што гомельцам хвалявацца няма чаго.

«Смуга і пах, які ахутаў горад Гомель, узнікаюць у выніку ўзгарання тарфянікаў і гаспадарчай дзейнасці насельніцтва ва ўмовах зацішнага надвор'я і адсутнасці рассейвання ў атмасферы. Хвалявацца жыхарам Гомеля не варта», — заявіў Прывалаў.

Ён дадаў, што на тэрыторыі горада пажараў сухой расліннасці не зафіксавана. Пры гэтым захоўваецца 5-ты ўзровень пажарнай небяспекі.

Каментары1

  • Віктась
    16.09.2024
    шчыра кажучы дачнікі якія спальваюць сыры картафлянік дасталі. у новай Беларусі патрэбен закон які рэгламентаваў як спальваць смецце на весках і дачах

Цяпер чытаюць

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы6

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

Святлана Курс: Я абсалютная песімістка, аднак жыццё ўсё падкідвае шчаслівыя фіналы2

Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх вялізным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды ВІДЭА4

У Гродне зноў правядуць Казюкі. Цяпер асобна ад Масленіцы2

Гурт «Дразды» задумаў тур па Еўропе5

Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»9

Палац Тышкевічаў у Валожыне стане музеем3

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскага палітыка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы6

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць