Свет33

Сікорскі: НАТА забараняе збіваць расійскія ракеты ў нашым паветры, хоць мы канстытуцыйна абавязаны

Як бы ні скончылася вайна, праз некалькі гадоў Расія будзе здольная здзяйсняць новыя ўварванні. НАТА не гатовае да гэтага, у альянсу няма дастатковых запасаў і зброі. Таму Польшча і яе рэгіянальныя саюзнікі тэрмінова рыхтуюцца да найгоршага і да таго, каб, калі спатрэбіцца, змагацца ў адзіночку, піша выданне The Times.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Польшча «канстытуцыйна абавязана» збіваць ракеты, якія накіроўваюцца на яе тэрыторыю, аднак НАТА забараняе гэта рабіць. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі, перадае выданне The Times.

Па інфармацыі выдання, Польшча, краіны Балтыі і Скандынавіі спадзяюцца, што Украіна зможа перамагчы ў вайне з Расіяй, таму аказваюць ёй велізарную дапамогу, аднак у той жа час яны баяцца, што Расія можа атрымаць перамогу дзякуючы сваёй колькасці.

«Як бы ні скончылася вайна, праз некалькі гадоў Расія будзе здольная здзяйсняць новыя ўварванні. НАТА не гатовае да гэтага, у яго няма дастатковых запасаў і зброі. Таму Польшча і яе рэгіянальныя саюзнікі тэрмінова рыхтуюцца да найгоршага і да таго, каб, калі спатрэбіцца, змагацца ў адзіночку», — адзначае The Times са спасылкай на прадстаўнікоў некалькіх еўрапейскіх краін.

Паводле іх слоў, калі Расія выклікае ў памежных з ёй чальцоў НАТА страх, то ЗША выклікае расчараванне з-за сваёй нерашучай пазіцыі.

«Некаторыя прадстаўнікі памежных з Расіяй краін лічаць, што некалькі гадоў таму ЗША адказалі на сур'ёзную расійскую кібератаку кароткачасовым адключэннем электрычнасці ў Маскве. Яны хацелі б і сёння атрымаць ад ЗША такі ж моцны адказ на значна больш частыя расійскія атакі на іх», — падкрэслівае The Times.

Выданне таксама прывяло словы міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса аб тым, што «ў ЗША ёсць сродкі, каб праводзіць рэальныя чырвоныя лініі, калі яны гэтага хочуць. Чаму тады мы не можам зрабіць гэта для НАТА?».

Каментары3

  • Дастала нерашучасць
    07.10.2024
    Абаронцы Байдэна і Харыс такія тэмы ціхонька абходзяць бокам.
  • Acab
    07.10.2024
    Няўжо спадар Сініцын (sikorka ўзірайцеся што за птах) голасна вызнае, як польскія партыя і ўрад ўвайшлі ў антыканстытуцыйны міжнародны хаўрус і пэрманэнтна ў гэтым хаўрусе парушаюць гэтую канстытуцыю.
    Акабчыку Маленькаму, які стасоўна пазытыўнага заканадаўства атэіст, парушэньне гвалтоўнага загаду, канстытуцыі ці не падысьці на посьвіст жандара, нічога не гаворыць, трэба звычайна праўны бок дзеяньня разглядаць. Але тое Акабчык, а ў каго Сьвятая Кніга - Канстытуцыя, ды спадар Эпэльбаўмаў і партыя з ўрадам - эратыкі страшэзныя.
  • Boba
    07.10.2024
    "ЗША выклікае расчараванне з-за сваёй нерашучай пазіцыі"
    Что вы говорите? А почемы тогда вы, клоуны, с таким остервенением любите Харис/Байдена? Получайте то что заслужили включая тупых украинцев голосовавших за зеленского и почитающих байдена харис.

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць