Грамадства1818

У Мінску затрымалі партнёраў Мазепіна па «Уралкаліі», адных з самых багатых беларусаў Расіі

Сябры па Мінскай сувораўскай вучэльні Дзмітрый Мазепін, Дзмітрый Лобяк і Яўген Шавель — вялікія постаці ў расійскім бізнэсе. Мазепін не рызыкуе ездзіць у Мінск. А вось Шавель і Лобяк вялі справы яшчэ і ў Беларусі, дый паплаціліся. 

Злева направа: Яўген Шавель і Зміцер Лобяк. Фота: базы Белпола

Як стала вядома «Нашай Ніве», некалькі дзён назад у Беларусі затрымалі былых партнёраў Дзмітрыя Мазепіна па «Уралкаліі» Яўгена Шавеля і Дзмітрыя Лобяка. А разам з імі, напярэдадні, топ-менеджараў ААТ «Юрас-Ойл». 

«Юрас-Ойл» — гэта беларуская кампанія, дылер прамысловай хіміі і ўгнаенняў, у якой Лобяк і Шавель — суакцыянеры.

Паводле папярэдняй інфармацыі, усе прэтэнзіі датычаць менавіта гэтай фірмы і маюць падатковую прыроду. 

Ніякай афіцыйнай інфармацыі не публікавалася. 

Шавель і Лобяк — беларусы каранямі, якія зарабілі свае асноўныя грошы ў Расіі. Як можна меркаваць, і жылі яны збольшага тамсама. 

Яны былі найбліжэйшымі бізнэс-партнёрамі былога ўладальніка «Уралкалія» Дзмітрыя Мазепіна. Усе трое разам вучыліся ў 5-й роце Мінскай сувораўскай вучэльні 29-га выпуска. 

Чым цяпер валодаюць гэтыя бізнэсоўцы, мы не ведаем праз агульны трэнд на зашыфроўванне актываў у Расіі.

На сёння «Уралкаліем» на 100% валодае кампанія «Уралхім». Да сакавіка 2022 года «Уралхімам» на 100% валодаў Дзмітрый Мазепін. Цяпер структура ўласнасці кампаніі не раскрываецца.

Раней Дзмітрый Лобяк валодаў 20% «Уралкалія» і быў дарадцам генеральнага дырэктара. Пасля гэтая доля перайшла Мазепіну. Шавель быў топ-менеджарам у той самай кампаніі, імаверна, і з доляй у бізнэсе. 

Акрамя таго, Шавель і Лобяк валодалі па 17% акцый Верхнякамскага электрамеханічнага завода. Шавель і на сёння саўладальнік «Казфасфата» — аднаго з найбуйнейшых вытворцаў фосфарных угнаенняў у свеце. 

Беларуская кампанія партнёраў займалася дылерствам хімічных прадуктаў, і гэта, як можна меркаваць, далёка не асноўны і не галоўны для іх бізнэс. 

Затрыманні па падатковым артыкуле ў Беларусі нярэдка выкарыстоўваюцца, каб «падстрыгчы» паспяховых бізнэсменаў. Звычайна людзі такога калібру выплачваюць выкуп за сваю свабоду, які патрабуецца, а справы часцей за ўсё не даходзяць да суда. 

Падатковае заканадаўства часта двухсэнсоўнае, і таму лёгка выкарыстоўваецца для выстаўлення прэтэнзій.

Выкупляць сябе ў беларускіх сілавікоў толькі за апошнія гады прыйшлося многім: крыніцы «НН» паведамлялі, што Генадзь Кірэйкаў, уласнік «Green», выйшаў на свабоду за 5 мільёнаў даляраў, за 10 мільёнаў — уласнік «Сігмаплюс» Віталь Сініцкі, за столькі ж экс-кіраўнік Прыёрбанка Сяргей Касцючэнка і гэтак далей. 

Варта нагадаць, што Раман Пратасевіч у інтэрв'ю АНТ пасля свайго прызямлення сцвярджаў, што тэлеграм-канал «Нехта» спансіраваў нейкі расійскі мільярдэр, звязаны з Уралам і здабычай карысных выкапняў. Пад гэтае апісанне падпадае Дзмітрый Мазепін. Тады гэта, аднак, падалося зрэжысаванай заявай з нейкімі невідавочнымі мэтамі. Сам Мазепін пасля заявіў, што ён і яго кампаніі ніколі не фінансавалі тэлеграм-канал «Нехта».

Шавель і Лобяк, па нашай інфармацыі, маюць і беларускія, і расійскія пашпарты адначасова.

Каментары18

  • %
    08.10.2024
    Зусім пофіг. Хай хоць пазабіваюцца
  • Анфиса
    08.10.2024
    Ёсік, а ты сам директором хоть чего-то был? Веника и швабры, в лучшем случае, да и то на тройку. Совхоз это большое хозяйство, и руководить совхозом это сложная работа, требующая ума, способностей, и знаний.
  • Брэст
    08.10.2024
    Іх норавы

Цяпер чытаюць

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці2

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачуццё неймавернага шчасця». З'явілася вялікае ВІДЭА з вызваленымі беларускімі палітвязнямі4

Алесь Бяляцкі прыбыў у Вільню1

Прэс-сакратар МЗС Польшчы: Пачобут адмовіўся звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб вызваленні9

Украіна даставіць вызваленых палітвязняў у краіны Еўрасаюза2

Ціханоўская: Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў6

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі1

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці2

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць