Грамадства1414

Кожны чацвёрты беларус мае праблемы з псіхічным здароўем

Ад самых распаўсюджаных псіхічных парушэнняў, такіх як трывога і дэпрэсія, церпіць каля 25% насельніцтва Беларусі. Такую лічбу 9 кастрычніка назваў дацэнт кафедры псіхіятрыі, наркалогіі, псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДМУ, кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Давідоўскі, пішуць «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

«Калі мы бярэм такія парушэнні, як трывога, дэпрэсія, разлад адаптацыі, то, паводле сучасных даследаванняў, імі пакутуе каля 25% насельніцтва. Гэта значыць кожны чацвёрты жыхар краіны мае тыя ці іншыя праблемы, звязаныя з псіхічным здароўем. Ад дэпрэсіі церпяць 5% насельніцтва — толькі ўдумайцеся, і ў дапамозе маюць патрэбу больш за 450 тыс.чалавек», — адзначыў Сяргей Давідоўскі.

Паводле ягоных слоў, уплыў псіхічных парушэнняў з'яўляецца адным з фактараў рызыкі развіцця розных саматычных парушэнняў — ад сардэчна-сасудзістых да анкалагічных. 

Каментары14

  • Атрытныя Іклы Этатызму
    09.10.2024
    Сярод найстрашнейшае антычалавечае зброі - збор агрэгаванае статыстыкі. Павыдзерці іклы, не дазваляць ні збіраць ні натоўпавітызаваць інфармацыю пра людзей.
    Асабістыя праблемы разьвязваюцца толькі асабіста і кожная на свой ўласны адрозны капыл. Ніяк не генэралізавана.
    Агрэгаванымі дзяржаўнымі мэтадамі праблемы ПАГЛЫБЛЯЮЦЦА
  • .
    09.10.2024
    Тут важна дынаміка ў часе і параўнанне з іншымі краінамі.
    Нажаль, першакрыніца не дае такую інфармацыю.
  • ×Атрутныя
    09.10.2024
    Пакрывіла пальцы

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі9

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць