Здарэнні33

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай

У сераду ўвечары ў паліцыю Віленскай акругі паступіла паведамленне пра тры метэазонды з кантрабандай, піша Delfi.lt.

Ілюстрацыйнае фота VSAT

Паліцыя інфармавала, што першае паведамленне паступіла ў 22:12. У Шырвінцкім раёне ў двор да мужчыны прыляцеў белы метэазонд з грузам. Унутры былі кантрабандныя цыгарэты. У 22:38 паступіла паведамленне, што на поўдні Вільні, у Ніжніх Панярах, у двор да мужчыны прыляцеў белы метэазонд з нелегальнымі цыгарэтамі.

У 22:52 у паліцыю паведамілі пра такі ж лятучы аб'ект у цэнтры Вільні, на паркоўцы каля гандлёвага цэнтра CUP. У скрынках таксама былі знойдзены цыгарэты.

Акалічнасці гэтых выпадкаў высвятляе паліцыя. Апошнім часам пачасціліся выпадкі такой кантрабанды, нядаўна такі зонд упаў у Віленскім аэрапорце.

Каментары3

  • Не панятна
    10.10.2024
    Як гэта працуе ўвогуле? Такім метэазондам хіба можна кіраваць? На што разлічваюць кантрабандысты?
  • Енкс Хтолтэнберг
    10.10.2024
    Сябра беларусаў Кашчунас працуе на пярэднім скраі НАТА!
  • .
    10.10.2024
    Кіраваць немагчыма. Пускаюць па ветру.
    Адшукаць можна, калі ён будзе з тэлефонам або GPS-маяком, які перадае свае каардынаты. Але гэта мае здагадкі. Як насамрэч, у навінах не пісалі.

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць