Здарэнні44

На святкаванні «Дажынак» у Капыльскім раёне вясковец напаў з «ружачкай» на старшыню калгаса

Трагедыяй ледзь не скончыліся «Дажынкі» ў адной з гаспадарак у вёсцы Вялікая Раёўка на Капыльшчыне, паведаміла прэс-служба пракуратуры Мінскай вобласці.

У канцы жніўня на вясковым свяце 54-гадовы п'яны мужчына дастаў са сметніцы шкляную бутэльку, разбіў яе і з гэтай «ружачкай» накіраваўся на сцэну, дзе кіраўнік сельгаспрадпрыемства якраз узнагароджваў найлепшых работнікаў.

Як паведамляецца, на сцэне абвінавачаны паспрабаваў ударыць старшыню калгаса «ружачкай» у грудзі. Той, аднак, рукой змог адвесці ўдар, а прысутныя вяскоўцы затрымалі нападніка і ўтрымлівалі яго да прыезду міліцыі.

У выніку ў старшыні быў парэз на пальцы правай рукі, які аднеслі да цялесных пашкоджанняў, што не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя.

Нападніку інкрымінуюць ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і засведчваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца гвалтам з ужываннем прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў).

Да суда вясковец застанецца пад вартай.

Каментары4

  • Піфія Сыбілаўна
    10.10.2024
    Ў Пераемніка будзе шнар на правым капыце
  • Эўрыпід
    10.10.2024
    Во сьвяткуюць шырака! Мо высьлізнуць з Гадэсавых сутарэньняў і напісаць паводле прачытанае міліцэйскае справаздачы другую частку да Бакханак, ўжо з назвай Буханцы?
  • Квітней Калгасны Лад
    10.10.2024
    Ўліс на сцэне ўзнагараджае ганаровай граматай лепшых рабыняк зь ліку даярак і пастушак. Дзяўчыны на высачэрных катурнах падымаюцца на сцэну за ўзнагародай. Ззаду за намінанткамі цалуе ральлю купка футфэтышыстаў.
    Непадалёк сцэны рэзка прычальвае трэера, адкуль выскоквае вайскавы камісар Палямэд з калегамі і хоча загрэсьці Ўліса бараніць сьвятую ахэйскую зямлю ў Малой Азыі.
    Ўліс ўдае вар'ята: пачынае прамову пра перавыкананьне поўсьценарыхтовак і айці ліфт.
    Палямэд не здаецца адбівае горла піфаса і кідаецца на Ўлісавага немаўля, старшыня саўгаса Ітака вымушаны прызнаць сфальсіфікаванасьць статыстыкі справаздачы пра надоепакос, абувае керзачы і адплывае на спэцыяльную вайскавую апэрацыю абароны Ахэі ў Малой Азыі

Цяпер чытаюць

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу12

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Ключавым элементам заканчэння вайны РФ супраць Украіны будзе пытанне тэрыторый9

Дроны атакавалі НПЗ у Краснадарскім краі РФ — бушуюць пажары

«Быў проста валанцёрам». Што вядома пра начальніка аховы штаба Бабарыкі, якога паказалі па АНТ1

Барацьба за птушку: у краме ў Заслаўі жыве канарэйка. Гэта падабаецца не ўсім

«Як звычайнаму чалавеку зняць сабе кватэру, калі там цэннік — 900, 1200?» У якім горадзе Беларусі арандаваць жыллё танней за ўсё4

У Бураціі загінула турыстка з Беларусі

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 25004

Цяперашнія маладыя ў чатыры разы часцей хварэюць на рак аднаго месца. А маглі б аберагчыся1

«Канверт для Ціханоўскай». Геніі-лукашысты зноў самі сябе выкрылі і высцебалі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу12

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць