Грамадства1919

«Цяперашняя сітуацыя ў Беларусі ні ў якое параўнанне не ідзе з Польшчай у 1980-х» — віцэ-спікер Сената Польшчы

«У беларусаў ёсць маральнае права быць членамі Еўрапейскага Саюза», — заявіў таксама віцэ-спікер Сената Польшчы Міхал Каміньскі.

Міхал Каміньскі Михал Камински Michał Kamiński
Міхал Каміньскі. Фота: асабістая старонка палітыка ў фэйсбуку

Віцэ-спікер Сената Польшчы Міхал Каміньскі ў інтэрв'ю ютуб-шоу «Обычное утро» падзяліўся сваім поглядам на палітыку Польшчы адносна Беларусі. На яго погляд, цяпер у Польшчы не хапае разумення маштабу беларускай дыктатуры. Таму пастаянна здараюцца выпадкі перадачы польскімі ўладамі звестак пра грамадзян Беларусі беларускаму боку.

«Яны лічаць, — заўважае Каміньскі, — што на беларускім баку знаходзяцца звычайныя нармальныя дзяржаўныя структуры, з якімі можна абмяняцца данымі пра сваіх грамадзян. Ні ў якім разе нельга трактаваць беларускіх, нават самых нізкіх [ніжэйшага ўзроўню] чыноўнікаў як чыноўнікаў нармальнай дзяржавы. Гэта злачынная дзяржава на чале з самым вялікім злачынцам».

Таксама, на думку віцэ-спікера Сената Польшчы, у яго краіне «не хапае разумення, што значыць цяпер у Беларусі быць апазіцыянерам».

«Палякі гэта параўноўваюць з нашымі 80-мі гадамі, якія абсалютна непараўнальныя. Я быў тады апазіцыянерам. (…) Я на самой справе нічога не баяўся. Мы маглі смяяцца проста ў твар тагачасным міліцыянтам. Я літаральна пляваў на фатаграфіі Леніна і Дзяржынскага ў маёй школе, і мне ніхто нічога за гэта не зрабіў.

Мы спявалі ўсе патрыятычныя, антыкамуністычныя песні. І нічога. Камуністы тады, у канцы 80-х, нас баяліся, а не мы іх. Гэта, зразумела, непараўнальна з абстаноўкай у сённяшняй Беларусі, дзе людзей проста за лайк… Жывучы на Захадзе, цяжка ўявіць, што за тваю актыўнасць у сацсетках на асабістым узроўні цябе могуць судзіць. (…)

Палякі не адчуваюць маштабу рэпрэсій і цяжкасці абстаноўкі, у якой знаходзяцца сёння беларусы. І над гэтым трэба працаваць — разуменнем на ўзроўні палітыкаў і звычайных грамадзян», — гаворыць Каміньскі.

Адказваючы на пытанне, што трэба зрабіць дэмакратычным сілам Беларусі, каб звярнуць увагу насельніцтва на сітуацыю ў Беларусі, польскі парламентарый адзначыў, што бачыць у гэтым большую ролю СМІ, а не палітыкаў. Як ён тлумачыць:

«Польшча цяпер настолькі дэмакратычная краіна, што давер да палітыкаў не вельмі вялікі. (…) Калі палітыкі пачынаюць нейкую тэму, хутчэй за ўсё, народ будзе ставіцца да гэтага з падазрэннем».

Каміньскі адзначае, што грунту для нейкай нянавісці паміж палякамі і беларусамі няма. Беларусы здаўна жывуць на тэрыторыі сучаснай Польшчы, з'яўляюцца афіцыйна прызнанай нацыянальнай меншасцю «са сваёй рэлігіяй і мовай, самавызначэннем».

І гэты факт працуе на карысць таго, каб Польшча выкарыстала «еўрапейскі аргумент у працы ўнутры беларускага грамадства: выбар, які стаіць перад беларускім народам, — гэта на самой справе выбар паміж рускім і еўрапейскім светам».

На погляд польскага парламентарыя, беларусы маюць поўнае права ў будучыні быць часткай Еўрапейскага Саюза:

«Беларусы — гэта нацыя, якая ў нас у гады Другой сусветнай вайны і потым заўсёды цярпела. А беларусы ніколі, ніколі ні на каго не нападалі. Гісторыя паміж Польшчай і Украінай — гэта гісторыя шмат якіх злачынстваў з абодвух бакоў. (…) У гэтым плане беларусы нічога дрэннага нікому не зрабілі. Палякі, на жаль, шмат дрэннага зрабілі беларускай меншасці. (…)

У гісторыі беларускай нацыі гэтага не было. Гэта мірная нацыя, якая давала хлеб Еўропе, давала мір Еўропе, давала добрых людзей Еўропе. У беларусаў ёсць маральнае права быць членамі Еўрапейскага Саюза. Бясспрэчнае».

Каментары19

  • Так и что
    19.10.2024
    Беларусы - да, лукашисты - нет, им дорога в грязную рашу
  • Так
    19.10.2024
    "Лукашэнка — гэта лагічны працяг нераскаянага камунізму. Акрэсціна — гэта заканамерны вынік неасэнсаваных Курапатаў, не асуджаных злачынцаў" - Зміцер Дашкевіч
  • Так
    19.10.2024
    Так и что , а тоже белорусы? Вы/яны ж не могуць без расейшчыны.

Цяпер чытаюць

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая12

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Спадзяюся, Расія і Украіна дасягнуць пагаднення на гэтым тыдні5

Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы лічаць цэны ў далярах, а расейцы — не13

Зяленскі прапануе Расіі падоўжыць забарону на дальнабойныя ўдары на 30 дзён

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах7

Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»1

Кітай паспяхова выпрабаваў няядзерную вадародную бомбу2

Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна4

«90 чалавек выгналі пад пякучае сонца і трымалі там тры гадзіны. Я паўтарала толькі адну малітву: няхай ім усё вернецца»14

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая12

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць