Свет22

На выбарах у Балгарыі лідзіруе праеўрапейскі блок

На пазачарговых парламенцкіх выбарах у Балгарыі лідзіруе правацэнтрысцкая кааліцыя ГЕРБ-СДС з 26,5% галасоў выбаршчыкаў, вынікае са звестак ЦВК пасля апрацоўкі амаль усіх бюлетэняў.

Бойка Барысаў у цэнтры. Фота: Valentina Petrova / AP

Следам за ГЕРБ-СДС («Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі» і «Саюз дэмакратычных сіл») размяшчаецца цэнтрысцкі блок партый ПП-ДБ («Працягваем перамены» і «Дэмакратычная Балгарыя»): у яго 14,4% галасоў. Трэцяе месца займае правапапулісцкая прарасійская партыя «Адраджэнне» з 13,5% галасоў. Усяго ў Нацыянальны сход Балгарыі на дадзены момант праходзяць дзевяць партый і аб'яднанняў, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Пазачарговыя выбары ў парламент правялі ў Балгарыі пасля таго, як па выніках мінулых выбараў, якія адбыліся ў чэрвені, тройчы не ўдалося сфармаваць урад. Тады пераможцам таксама быў ГЕРБ-СДС.

Перадвыбарныя апытанні паказвалі перамогу правацэнтрысцкай кааліцыі і ўпэўненае траплянне ў парламент сямі партый: вельмі правыя традыцыйна ў апытаннях набіралі менш, чым на саміх выбарах.

Для фарміравання ўрада пераможцу прыйдзецца дамаўляцца з іншымі партыямі. «Перамога ГЕРБ-СДС відавочная. І мы ўзялі на сябе абавязацельства сфармаваць урад»,-заявіў лідэр ГЕРБ Бойка Барысаў, якога плануюць вылучыць на пасаду прэм'ер-міністра. Ён адзначыў, што бачыць патэнцыяльнымі партнёрамі ўсіх, акрамя «Адраджэння» па «чыста ідэалагічных» меркаваннях.

Партыя «Працягваем перамены» раней заяўляла, што не пагодзіцца з кандыдатурай Барысава на прэм'ерскую пасаду праз карупцыйныя скандалы ў мінулым.

У Балгарыі не ўдаецца сфармаваць стабільны ўрад з таго часу, як у 2021 годзе ў выніку буйных антыкарупцыйных пратэстаў спыніў існаванне кабінет на чале з Бойка Барысавым. Цяперашнія парламенцкія выбары сталі сёмымі за тры гады.

Пасля чэрвеньскіх выбараў палітыкам тройчы не ўдавалася сфармаваць кааліцыйны ўрад. Яўка на тых выбарах стала тады рэкордна нізкай: удзельнічалі толькі 34% выбаршчыкаў. На цяперашніх выбарах яўка можа апынуцца яшчэ ніжэйшай.

Каментары2

  • Няправільная якаясь вашая Баўгарыя
    28.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Дрэнны выбар
    28.10.2024
    Барысаў - хлус і злодзей, толькі што супраць х-ла.

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком4

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць