Літаратура

«Чырвоны крыж» Сашы Філіпенкі выйдзе па-беларуску

У студзені на беларускай мове ў выдавецтве Gutenberg мае выйсці раман «Чырвоны крыж» Сашы Філіпенкі. Цяпер адкрытая перадзамова на сайце выдавецтва Gutenberg Publisher, піша Belllit.info.

Раней у 2024 годзе Gutenberg Publisher выпусціла ў беларускіх перакладах два іншыя раманы Сашы Філіпенкі: «Былы сын» і «Крэмулятар».

Сам аўтар падзяліўся навіной у інстаграме і праілюстраваў яе такім урыўкам:

«Пасярод поля стаяў крыж. Тонкі і ў чалавечы рост. Просты, але горды. Звараны з дзвюх старых труб, аблуплены і з’едзены ржой, крыж гэты здаваўся чырвоным. Злёгку нахілены, але намёртва ўбіты ў зямлю, ледзь пачынаўся вецер, крыж гэты рэзаніраваў і ператвараўся ў музычны інструмент. Крыж спяваў пра мінулае і пра будучыню, пра смерць і пра безвыходнасць, пра памяць і пра пакору. Не паліты, але набрынялы крывёю знізу, з самой гэтай зямлі, крыж быў яе гісторыяй і метафарай, папярэджаннем і арыенцірам. Крыж палівалі дажджы, завальваў снег і абпякала сонца, і цень, які ён адкідаў, быў не чорны, але цёмна-чырвоны, і цяпер гэты цень разліваўся за гарызонт так далёка, што час ад часу, прыняўшы яго за захад, людзі любаваліся ім».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць