Свет44

У Расіі ўдзельнік вайны зарэзаў сабутэльніка са словамі «Не служыў — не мужык»

Забіты сам казаў, што збіраецца на фронт, але адмовіўся ад дапамогі вайскоўца.

Фота: Асцярожна, навіны

Мужчыны адпачывалі ў адным з бараў Масквы 4 лістапада. У іх кампанію ўліўся ўдзельнік вайны супраць Украіны 32-гадовы Дзяніс Калманаў.

Вайсковец стаў распавядаць пра службу на фронце, а потым прапанаваў аднаму з членаў кампаніі, Руслану Якушаву, паехаць на вайну. Тым больш, што той сам сказаў, што хочацца завербавацца ў ПВК «Вагнер», пішуць «Асцярожна, навіны».

Калманаў намякнуў, што можа дапамагчы заключыць кантракт з Мінабароны. Але Макушаў ад дапамогі адмовіўся і сказаў, што сам можа гэтым заняцца.

Праз некаторы час Калманаў падпільнаваў Руслана на вуліцы, калі той выйшаў пакурыць, і сказаў яму: «Не служыў — не мужык». Завязалася бойка, але іх разнялі падаспелыя таварышы.

Апаненты быццам бы паціснулі адзін аднаму рукі, але пасля гэтага Калманаў раптам дастаў нож і нанёс Макушаву 6 удараў. На судзе Калманаў прызнаўся ў зробленым, але заявіў, што яго справакавалі на забойства, а сам забіты яго абражаў.

Суд прысудзіў Калманава да 8 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Каментары4

  • Лапата
    14.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ганьба
    14.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Историк
    14.11.2024
    В этом суть скреп расии. Кого бы убить, а потом ныть про духовность, покаяние и наказание.

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

Сына аўтара «Спутніка» прызналі ўдзельнікам экстрэмісцкага фармавання4

Паміж Мінскам і Масквой запусцяць начныя безупынныя «Ластаўкі»7

Беларусь вывела на арбіту два новыя спадарожнікі: што пра іх вядома

Маладая рысь трапіла ў капкан у Бабруйскім раёне, потым давялося рабіць аперацыю2

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць