Грамадства33

На кампанію Лукашэнкі ўжо пералічылі больш за 400 тысяч рублёў. У спойлераў грошай няма

ЦВК падзяліўся звесткамі аб памерах выбарчых фондаў удзельнікаў выбараў.

Фота: камуністы Гомеля

Паводле звестак ЦВК на 13 лістапада, у выбарчым фондзе Лукашэнкі было ўжо 427 тысяч 240 рублёў. Пры гэтым яго ініцыятыўная група выдаткавала з іх 13 тысяч 221 рубель.

Крыніцы паступлення сродкаў на рахунак у дакуменце не раскрываюцца. Вядома толькі, што сам кандыдат не можа ўносіць у фонд больш за 400 тысяч рублёў асабістых сродкаў. Адна юрыдычная асоба не можа ахвяраваць больш за 2400 рублёў, а адзін грамадзянін — больш за 1200 рублёў.

У астатніх, падкантрольных уладам, прэтэндэнтаў сродкаў альбо вельмі мала, альбо наогул няма. Другі па памеры фонд сабрала Вольга Чамаданава — 2400 рублёў. Выдаткаваць яна нічога не паспела і знялася з выбараў.

На выбарчым рахунку Алега Гайдукевіча 200 рублёў, з іх ужо выдаткавалі 140 рублёў 88 капеек. У Сяргея Сыранкова, Аляксандра Хіжняка і Ганны Канапацкай грошай на рахунку яшчэ пазаўчора не было. Не было іх і ў Сяргея Бобрыкава, які таксама ўжо завяршыў кампанію.

Выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць ва ўмовах масавых рэпрэсій. У такіх абставінах любое іншадумства можа быць пакарана, а таму выбары нельга лічыць свабоднымі. Папярэднія выбары суправаджаліся фальсіфікацыямі. 

Заканадаўства ўстанаўлівае абмежаванні на фарміравання выбарчага фонду. Прэтэндэнтам забаронена атрымліваць ахвяраванні ад замежных дзяржаў і арганізацый, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, арганізацый, заснавальнікамі, удзельнікамі або ўласнікамі маёмасці якіх з'яўляюцца замежныя дзяржавы, арганізацыі, міжнародныя арганізацыі, а таксама замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства.

Таксама нельга атрымліваць грошы на выбары ад арганізацый, якія атрымлівалі дапамогу з-за мяжы, у тым ліку ад беларусаў, якія жылі за мяжой больш за паўгода за апошні год.

Нельга фінансаваць выбарчыя кампаніі дзяржорганам, рэлігійным і дабрачынным арганізацыям, арганізацыям, якія фінансуюцца з бюджэту, фірмам, якія былі заснаваны менш чым за год да ахвяраванні, а таксама непаўналетнім грамадзянам і ананімным ахвярадаўцам.

Каментары3

  • Гэта смешнае слова - закон
    15.11.2024
    Нельга фінансаваць выбарчыя кампаніі дзяржорганам і арганізацыям, якія фінансуюцца з бюджэту. Ківалы з палаткі забыліся дапісаць: "апроч выбарчай кампаніі Лукашэнкі альбо прызначаных ім кандыдатаў-спойлераў".
    Амаль што ўсе дзяржслужбоўцы і бюджэтнікі, занятыя ў выбарчай кампаніі Лукашэнкі выключна ў працоўны час і з выкарыстаннем дзяржаўнай альбо фінансуемай з бюджэту інфраструктуры.
  • ЧЛЕН партии ГАЙДУКЕВИЧА
    15.11.2024
    Вы просто завидуете уровню поддержки нашего Президента! Член нашей партии тоже имеет деньги! Наш член с гордостью сразиться на этих выборах, мы будем горды, если член нашей партии займёт второе место. Первое конечно за Батькой!
  • Барадзед
    15.11.2024
    Рэкет какая статья УК?

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі4

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве12

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі4

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць