Грамадства11

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

На вуліцы Якуба Коласа ёсць дом на восем паверхаў, адзін з першых панэльных шматпавярховікаў у горадзе. Зараз многія вокны ў будынку закрыты шчытамі. Onliner.by высветліў, што гэта азначае.

Дом па адрасе Якуба Коласа, 52 агароджаны будаўнічымі агароджамі, на фасадзе ў люльках працуюць рабочыя. Здаецца, што гэта проста нейкі рамонт. Але выглядае ўсё вельмі незвычайна, бо многія вокны і балконныя праёмы закрытыя шчытамі. Пры гэтым зразумела, што ў шматпавярховіку ўсё яшчэ жывуць людзі.

Гэта капітальны рамонт, сведчыць інфармацыя на пашпарце аб’екта. Акрамя таго, рамантуюць і суседні дом — пад нумарам 50/1. Але па датах бачна, што тэрміны работ пераносіліся.

Дом № 52 быў пабудаваны ў 1964—1965 гадах. Гэта адзін з першых панельных шматпавярховікаў. Праект «Мінскпраекта», архітэктары — Барсукоў і Шпігельман. Старэйшыя мінчане могуць памятаць рэстаран «Свіцязь» і радыёатэлье, якія спачатку знаходзіліся на першым паверсе будынка, ці дыетычную сталовую, якая была тут пазней. Зараз на першым — кафэ і крамы, а вышэй, як і раней, — жыллё.

Але навошта цяпер патрэбны шчыты? 

— Вокны зашчытавалі АСБ-плітамі, каб не пашкодзіць шкло пры зняцці балконаў, — растлумачыў прадстаўнік выканаўцы работ Аркадзь Трафімчык.

Рэч у тым, што праектант прызнаў частку балконаў аварыйнымі. Іх заменяць на новыя, усяго ў доме заменяць 35 балконаў. Жыхароў на час капітальнага рамонту не высялялі.

Як доўга яшчэ працягнуцца працы, суразмоўца не ўдакладніў.

Каментары1

  • какая красота
    25.11.2024
    архітэктары — Барсукоў і Шпігельман

    нашы людзі )

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць