Свет1313

Парашэнка расказаў, як Лукашэнка заклікаў яго выкарыстоўваць ягоны выбарчы досвед

Пра тое, што Лукашэнка агітаваў Пятра Парашэнку падчас выбарчых кампаній выкарыстоўваць ягоны досвед, як застацца каля ўлады калі не назаўжды, то надоўга, сам чацвёрты прэзідэнт Украіны расказаў падчас сустрэчы з беларускімі палітыкамі Анатолем Лябедзькам і Юрасём Губарэвічам, паведамляе «Парламенцкі канал».

Злева направа: Юрась Губарэвіч, Пятро Парашэнка, Анатоль Лябедзька

Па словах Парашэнкі, Лукашэнка не трымаўся дыпламатыі і адкрыта прапаноўваў не аддаваць уладу, галасаваць пратаколамі, а калі трэба — то ўжываць і сілу. Ён, маўляў, і не прыхоўваў, што застаецца ва ўладзе не таму, што яго падтрымліваюць выбаршчыкі, а таму, што ён сам гэтага хоча. 

Пятро Парашэнка запэўніў, што фракцыя «Еўрапейская салідарнасць» у Вярхоўнай Радзе застаецца надзейным сябрам і партнёрам дэмакратычнай Беларусі. Паводле яго слоў, фракцыя будзе ініцыяваць і прасоўваць прыняцце адмысловай рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. Пунктам №1 Парашэнка назваў вызваленне палітычных вязняў. 

Каментары13

  • су
    25.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • leha
    25.11.2024
    Парашэнка слухаць не стаў, а Зяленскі падобна прызадумаўся...
  • Змагар
    25.11.2024
    Дзякуй спадар Парашэнка. У беларусаў ва Ўкраіне мусіць быць як у ЗША двухпартыйная падтрымка з боку і дзеючай улады, так і апазіцыі, якая можа на будучых выбарах перамагчы.

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам8

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства5

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць