Грамадства

Дзяржаўная раёнка ў Жабінцы памяняла назву

Падпісчыкі «Сельскай праўды», дзяржаўнай газеты Жабінкаўскага раёна, 27 лістапада атрымаюць выданне пад іншай назвай. Раёнку перайменавалі, і цяпер яна будзе друкавацца пад новай шапкай, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Дзяржаўная раёнка ў Жабінцы спачатку згубіла самастойнасць, а зараз змяніла назву
Скрыншот вокладкі газеты

Раённая газета ў Жабінкаўскім раёне з’явілася ў 1944 годзе пад назвай «Ленінскі шлях». Пазней яе перайменавалі ў «Камуністычны шлях», а апошнія 58 гадоў газета выходзіла як «Сельская праўда».

Цяпер раёнка будзе называцца «Жабінка актуальна».

Як запэўніла галоўны рэдактар выдання Наталля Каўпанько, «назва газеты змененая, каб падкрэсліць яе ўнікальнасць і прывязку да рэгіёна».

У рэдакцыі кажуць, што яшчэ летась распачалі падрыхтоўку да гэтага кроку і цікавіліся меркаваннем чытачоў. Нібыта пераважная большасць падпісчыкаў бачыла неабходнасць у змене назвы газеты. «Гэтага патрабуюць і сучасныя рэаліі — мы павінны ісці ў нагу з часам, змяняцца і станавіцца ўсё больш сучаснымі, каб прыемна здзіўляць вас з кожным нумарам», — кажа Наталля Каўпанько.

З 1 студзеня 2023 года жабінкаўская газета разам з дзяржаўнымі раёнкамі «Голас часу» (Маларыта) і «Савецкае Палессе» (Ганцавічы) страціла юрыдычную самастойнасць і ўвайшла ў склад камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты «Заря». З таго часу «Сельская праўда» друкуецца раз на тыдзень і распаўсюджваецца ў якасці дадатку да абласнога выдання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць