Нерухомасць2323

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

На сайтах арэнды нерухомасці з’явіўся катэдж легенды беларускага хакея Уладзіміра Цыплакова. Пажыць у яго шыкоўным доме ў Драздах можа любы ахвотны, хто можа штомесяц плаціць больш за 14 тысяч рублёў.

Нагадаем: Уладзімір Цыплакоў — ураджэнец Расіі, які на момант распаду СССР гуляў у мінскім «Дынама», таму стаў грамадзянінам Беларусі. Ён стаў першым беларусам, які замацаваўся ў НХЛ, выступаў за «Лос-Анджэлес» і «Бафала». Тройчы прызнаваўся найлепшым хакеістам Беларусі. Пасля кар’еры спрабаваў сябе ў якасці трэнера, але не надта сябе зарэкамендаваў на гэтай ніве.

Пра смерць 50-гадовага славутага хакеіста Уладзіміра Цыплакова стала вядома ў снежні 2019 года. Па інфармацыі «Нашай Нівы», ён скончыў жыццё самагубствам. Адна з прычын — прафесійная незапатрабаванасць.

Уладзімір Цыплакоў

Сярод спадчыны Уладзіміра Цыплакова быў і катэдж на вуліцы Пакроўскай у Драздах, уласніцай якога цяпер з'яўляецца яго ўдава. Яна шукае арандатара на працяглы тэрмін.

Плошча катэджу больш за 430 квадратаў, з іх жылая — 180 квадратаў. На цокальным паверсе знаходзяцца саўна, хатні кінатэатр, пральная, кацельня.

На першым — гасцёўня з камінам, кухня-сталовая, а таксама спальня для гасцей.

На другім прадугледжана тры спальні (улічваючы майстар-спальню з уласным санвузлом і гардэробнай), а таксама агульны гардэроб і санвузел. Дызайн дому далёкі ад сціплага: ёсць насценныя фрэскі і скульптурныя барэльефы.

Мяркуючы па фота ў аб’яве, у катэджы ніхто не жыве, бо мэбля ў пакоях амаль адсутнічае. Засталася яна толькі на кухні.

Але пазначана, што тое, што ёсць, было зроблена на замову — і гэта ручная праца. Абяцаюць бытавую тэхніку ад найлепшых імпартных вытворцаў. Адзначаюць, што ў доме ўсталявана сістэма цэнтральнага пыласоса. А ўсюды, дзе ёсць плітка, падлога падаграваецца.

Бонусам да катэджа ідзе ўчастак плошчай 10 сотак. Канечне, над ім папрацаваў ландшафтны дызайнер (аднак нельга сказаць, што вынік уражвае). Каб будучаму арандатару спалася спакойна, вядзецца відэаназіранне. Каштуе раскошнае жыццё па суседстве з беларускімі элітамі розных гадоў 4 тысячы даляраў у месяц (ці прыблізна 14130 рублёў).

Каментары23

  • Абурэнне
    30.11.2024
    Вось за гэты жах 14 тысяч?!!!
  • даядаючы апошнюю місу рысу
    30.11.2024
    дык грошай на квіток няма
  • Зигмунд нефрейд
    30.11.2024
    Клюшкой махать не мешки ворочить

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Былую кіраўніцу піяр-службы МТС асудзілі па палітычным артыкуле7

Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі8

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць