Грамадства1313

Лукашэнка: Тое, што адбываецца ў беларускім кінематографе, гэта проста ганьба

Тое, што сёння адбываецца ў беларускім кінематографе, гэта проста ганьба і недапушчальна. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 снежня, прызначаючы Руслана Чарнецкага новым міністрам культуры.

«Культурны код» — ідэалагічны кінапраект, створаны на замову Мінкульта спецыяльна да новага дзяржсвята — Дня народнага адзінства

«З усіх мастацтваў для нас найважнейшым з'яўляецца кіно. І тое, што адбываецца ў нашым кінематографе, гэта проста ганьба. Гэта недапушчальна. Мы скаціліся, мы сталі горш выглядаць да таго савецкага перыяду, калі надавалі сур'ёзную ўвагу кінематографу.

Не скажу, што мы ў гэтым не зацікаўлены, але чамусьці ўсе жадаюць мець грошы, але на выхадзе не жадаюць пагадзіцца з тым, што трэба мець добры фільм, карціну добрую. Звярніце на гэтую самую сур'ёзную ўвагу», — даручыў Лукашэнка.

Новы міністрам культуры Руслан Чарнецкі, фільмаграфія якога налічвае 118 серыялаў і фільмаў — пераважна ў другасных ролях, адказаў, што працягне сваю працу акторам і мае намер вельмі шчыльна і сур'ёзна заняцца пытаннямі кінематографа. 

«Па-першае, я — артыст. І нікуды гэта ад мяне не дзенецца. Той глядач, якому я важны на сцэне, які мяне любіць, як ён можа мяне страціць?!»

Лукашэнка таксама дадаў, што рашэнне прызначыць новага міністра культуры не было звязана з тым, што Анатоль Маркевіч, які займаў гэту пасаду, не справіўся са сваімі абавязкамі.

«Гэты чалавек з іншай сферы, і я спецыяльна накіроўваў туды чалавека з іншай сферы. Я яму не зайздрошчу: яму было вельмі цяжка. Таму я ўсё ж вяртаюся да таго, што гэта павінен быць «іх чалавек», як кажуць, са сферы культуры. Вам гэта ўсё знаёма.

Вы вельмі патрыятычны, надзейны чалавек. Спадзяюся, вы справіцеся з гэтай працай. Проста па-мужчынску хачу сказаць: у цябе, Руслан, іншага шляху няма. Або памерці, або навесці парадак у гэтай сферы», — сказаў Лукашэнка. 

Каментары13

  • Беларускае кіно
    02.12.2024
    Песняры з беларускімі песнямі заваявалі ўвесь мір. Нам трэба такое беларускае кіно, каб мы ганарыліся нашымі акторамі і рэжысёрамі, як ганарымся Песнярамі.
  • чернее некуда
    02.12.2024
    Або памерці, або навесці парадак у гэтай сферы», — сказаў Лукашэнка.
    ...
    выкладчыца па этыцы казала: "я з жахам слухаю яго гэтае пра парадак, бо адразу ўзгадваю Гітлера, які тое самае казаў"... а казала яна гэта яшчэ ў мінулым тысячагоддзі, то бок да 2000
  • Реалист
    02.12.2024
    "Мы скатились, мы стали выглядеть хуже того советского периода, когда уделяли серьезное внимание кинематографу." - абсолютную правду вещает лукашенко! Тот случай когда на все 100% с ним согласен. При его правлении и по его личной вине беларусьфильм превратился в жалкое подобие дворовой любительской студии, где всякие бездари, называющие себя режиссерами клепают на коленке низкосортный продукт, который даже ябатьки переварить не могут. А всё потому, что толковых, думающих и талантливых режиссеров и актеров оттуда "попросили", т.к. этой гнилой системе такие люди не нужны. Вот и результат. А новому министру глубочайшие соболезнования - потому как конфетку из дерьма ещё никому не удавалось слепить.

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін4

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі21

Трамп заявіў, што ЗША нанеслі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» ў Нігерыі2

Алесь Бяляцкі назваў, хто для яго маральны аўтарытэт29

Украінскія дроны атакавалі Валгаград

Прынцэсы Кэтрын і Шарлота сыгралі дуэтам на калядным канцэрце ў Лондане

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць11

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін4

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць