Грамадства11

Нямецка-беларускі аздараўленчы цэнтр «Надзея» ў Вілейскім раёне перайшоў пад кантроль дзяржавы

Ва ўласнасць дзяржавы перайшлі долі нямецкага і беларускага ўладальнікаў буйнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Надзея». Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, які апублікаваны на партале Pravo.by.

Гэта адзін з нямногіх дзіцячых лагераў, дзе сапраўды развітыя медыцынскія паслугі: па ўмацаванні імуннай сістэмы, лячэнні бронхалёгачнай і сардэчна-сасудзістай паталогій.

Ён будаваўся пад рэабілітацыю дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай аварыі. Да нядаўняга часу ва ўласнасці дзяржавы была толькі частка гэтага аб'екта. Яна знаходзілася ва ўпраўленні МНС.

Больш за 50% цэнтра належала нямецкаму грамадскаму аб'яднанню «Сябры дзіцячага цэнтра «Надзея» ў Германіі». Яшчэ крыху больш за 25% — беларускаму ГА «Жывое партнёрства». Цяпер іх долі перададзеныя дзяржаве. Агульны іх кошт-звыш 22 млн рублёў.

Цэнтр размешчаны ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці ў 80 км ад Мінска, у экалагічна чыстым месцы — маляўнічым сасновым бары. Там тры трохпавярховыя спальныя карпусы, тры двухпавярховыя гасцявыя дамы, школа, культурна-аздараўленчы комплекс і іншая інфраструктура.

Каментары1

  • Ёсік
    10.12.2024
    Вось для красаўчыкаў, дзетак красаўцаў, знаўшоўся сучасны цэнтр, а сапраўды хворыя абыдуцца паліклінікамі.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы12

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

«Дзяжурыць пад дзвярыма». Ганну Бонд зноў пераследуе сталкер34

У Польшчы знайшлі спосаб ажывіць заняпалую вёску на мяжы з Беларуссю

«І горы не патрэбныя». Пад Гроднам мужчына зрабіў трасу для цюбінгу проста ў сваім двары

Мадура прапаноўвалі выехаць у Турцыю, але ён не пагадзіўся7

УСУ ўдарылі па найбуйнейшым расійскім вытворцу акумулятараў для беспілотнікаў і ракет2

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда20

Нікаласа Мадура вядуць вуліцамі Нью-Ёрка13

Прэзідэнт Калумбіі заявіў, што будзе бараніцца са зброяй у руках ад ЗША26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы12

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць