Свет

У Японіі заплацілі каля 3,2 мільёна даляраў за блакітнага тунца. Гэта рэкорд

На першым аўкцыёне 2026 года, які адбыўся раніцай 5 студзеня на рыбным рынку Таёсу ў токійскім раёне Кота, блакітны тунец быў прададзены за рэкордныя 510,3 мільёна іен — гэта прыкладна 3,2 мільёна даляраў ЗША.

Па звестках уладаў Токіа, гэта самая высокая цана з 1999 года, калі пачалі весці супастаўную статыстыку. Новы паказчык значна пераўзышоў папярэдні рэкорд — 333,6 мільёна іен, усталяваны ў пачатку 2019 года.

Для параўнання: на аўкцыёне мінулага года блакітны тунец вагой 276 кг быў прададзены за 207 мільёнаў іен.

Сёлетняя рыбіна-рэкардсменка — блакітны тунец вагой 243 кг, — быў злоўлены каля ўзбярэжжа горада Ома ў прэфектуры Ааморы на паўночным усходзе Японіі.

Пакупніком стала кампанія Kiyomura, якая кіруе сеткай рэстаранаў Sushizanmai. Старшыня праўлення кампаніі Кіёсі Кімура пасля аўкцыёну адзначыў, што тунец, набыты на пачатку года, у Японіі лічыцца сімвалам удачы, і выказаў надзею, што як мага больш наведвальнікаў змогуць адчуць навагоднюю атмасферу. У кампаніі падкрэслілі, што, нягледзячы на высокі кошт закупкі, рыбу будуць прапаноўваць кліентам па звычайных цэнах.

Зімовы сезон лову тунца лічыцца асабліва складаным, а вынікі пачатковых аўкцыёнаў года моцна залежаць ад якасці рыбы. Акрамя таго, паколькі пасярэднікі часта закупляюць прадукцыю пад канкрэтныя заказы рэстаранаў і крамаў, такія аўкцыёны разглядаюцца як своеасаблівы індыкатар будучых спажывецкіх тэндэнцый у Японіі.

У той жа час прадстаўнік міжнароднай рыбалоўнай групы НДА Pew Charitable Trusts Дэйв Гершман адзначыў, што гэты аўкцыён мае і пазітыўны сэнс: запасы ціхаакіянскага блакітнага тунца паступова аднаўляюцца пасля перыяду, калі яны лічыліся амаль знішчанымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом18

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр культуры хоча ў беларускіх тэатрах дрэс-кода10

Мігранты прыдумалі ноу-хау для пераходу мяжы з Літвой. Праўда, яно ім не дапамагло ВІДЭА

Рубіа пацвердзіў, што ЗША могуць перанакіраваць зброю, прызначаную для Украіны, на Блізкі Усход9

Жыхар Гродна пайшоў на рыбалку і за час прагулкі зняў з сябе больш за 140 кляшчоў4

У Крэўскім замку будуць ствараць музей

У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны». Ім даюць суткі і буйныя штрафы18

Беларуска набыла дзіцяці джынсы Mark Formelle — а ў кішэні знайшла загадкавую запіску з кітайскімі іерогліфамі4

Латвійскія дэпутаты аказаліся ў эфіры беларускага дзяржтэлеканала, хоць не давалі яму інтэрв’ю. Як так выйшла3

«Працуем над гэтай мэтай». Джон Коўл адказаў на ліст Кацярыны Андрэевай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом18

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць