Свет55

Зяленскі рэзка раскрытыкаваў паездку прэм’ера Славакіі да Пуціна

«Чаму гэты лідар настолькі залежны ад Масквы? Чым яму плацяць і чым ён расплачваецца?» — задаў рытарычнае пытанне Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: President.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі рэзка раскрытыкаваў паездку прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіцы ў Маскву і яго сустрэчу з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Сярод іншага, Зяленскі заявіў, што паездкай павінны зацікавіцца «славацкія праваахоўныя органы і спецслужбы», паведамляе Голас Амерыкі.

«Чаму гэты лідар настолькі залежны ад Масквы? Чым яму плацяць і чым ён расплачваецца?» — задаў рытарычнае пытанне Зяленскі, адзначыўшы, што дзеянні Фіцы могуць паставіць пад пагрозу бяспеку не толькі Славакіі, але і ўсёй Еўропы.

Фіца наведаў Маскву з загадзя неабвешчаным візітам увечары ў нядзелю, стаўшы толькі трэцім лідарам адной з краін ЕС, які сустракаўся з Пуціным пасля пачатку маштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе.

З моманту свайго прыходу да ўлады напрыканцы 2023 года славацкі прэм’ер праводзіць палітыку адносна Украіны і Расіі, якая адрозніваецца ад палітыкі большасці краін ЕС, выступаючы супраць ваеннай дапамогі Кіеву.

Роберт Фіца пазней напісаў у фэйсбуку, што «ў працяглай размове» з Уладзімірам Пуціным яны «абмяняліся меркаваннямі наконт ваеннай сітуацыі ва Украіне, магчымасці хутчэйшага мірнага завяршэння вайны і адносін паміж Славакіяй і Расіяй». Непасрэднай нагодай для візіту стала хуткае спыненне транзіту расійскага газу ў Славакію праз Украіну. Фіца таксама адзначыў, што інфармаваў лідараў ЕС пра свой візіт.

Як напісаў Зяленскі ў сацсетках, Масква можа даваць Фіцу «значныя зніжкі», але расплачвацца за іх давядзецца суверэнітэтам. Акрамя таго, ён намякнуў на выкарыстанне «ценявых схем».

Паводле слоў Зяленскага, падрабязнасці гэтага пытання былі раскрыты падчас нядаўняй сустрэчы еўрапейскіх лідараў у Бруселі. Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што Фіца адмовіўся ад магчымай кампенсацыі за адмову ад паставак расійскага газу, што, на думку Зяленскага, стала доказам таго, што ён не хоча ўдзельнічаць у сумеснай еўрапейскай працы над энергетычнай незалежнасцю, а «наадварот — хоча дапамагчы Расіі выціснуць амерыканскі газ і энергетычныя рэсурсы іншых партнёраў з Еўропы», а таксама «дапамагчы Пуціну зарабляць грошы на фінансаванне вайны і аслабіць Еўропу». Зяленскі заключыў, што гаворка ідзе пра «пытанне бяспекі» Еўропы.

Раней Роберт Фіца сцвярджаў, што на нядаўняй сустрэчы ў Бруселі Зяленскі нібыта прапаноўваў яму 500 мільёнаў еўра з замарожаных расійскіх актываў у абмен на тое, што Славакія падтрымае ўступленне Украіны ў NATO. Гэтае сцвярджэнне Зяленскі не каментаваў. Невядома, ці адносяцца яго словы пра адмову Фіцы ад «кампенсацый» да гэтага эпізоду.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выступіў з крытыкай візіту Фіцы, таксама негатыўна пра яго паездку выказаліся ўлады Чэхіі.

У сталіцы Славакіі Браціславе прайшла акцыя пратэсту супраць паездкі прэм’ера на перамовы з Пуціным. Паводле звестак арганізатараў, у ёй узялі ўдзел да 3 тысяч чалавек, у тым ліку прадстаўнікі апазіцыі і ўкраінскія ўцекачы.

Прэзідэнт Славакіі Петер Пелегрыні, палітычны саюзнік Фіцы, таксама запатрабаваў ад прэм’ера тлумачэнняў у сувязі з яго паездкай у Маскву.

У Крамлі пакуль не давалі каментарыяў па сутнасці сустрэчы Пуціна і Фіцы. У прыватнасці, сам Пуцін яе не каментаваў.

Фіца, як і прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, які таксама ездзіў у Маскву, заяўляе пра сябе як пра прыхільніка неадкладнага пачатку перамоў пра мір ва Украіне. Ён устрымліваецца ад крытыкі Масквы за ўварванне ва Украіну і, наадварот, крытыкуе Кіеў, абвінавачваючы яго ў імкненні працягваць вайну. Фіца таксама рэзка крытыкуе рашэнне Украіны адмовіцца працягваць пагадненне аб транзіце расійскага газу.

Каментары5

  • Трамп ползает на брюхе
    24.12.2024
    Фица лизнул шоколадку
  • Суродзіч
    24.12.2024
    >Чаму гэты лідар настолькі залежны ад Масквы?

    Добрае пытанне. А чаму іншы лідар настолькі залежны ад мільярдных траншаў ЕС? Калі ўжо перастанем спансараваць амбіцыі вузкага кола асобаў і нарэшце зоймемся сваімі праблемамі? А іх у ЕС вой як багата. Хутчэй бы ўжо інаугурацыя Трампа. Партыя вайны парадкам паднадастала.
  • Гісторыя нічому не навучыла баранаў
    24.12.2024
    Суродзіч, крамлёўскі, бяры шынэль ды рыхтуйся ісці ў акопы за свайх пуціна-лукашэнак ды іх мільярды. Калі гісторыя па залагоджванню крывавых крамлёўскіх імперцаў ні чаму не навучыла дурняў.

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць