Свет

Кітай правёў найбуйнейшыя за апошнія дзесяцігоддзі ваенныя вучэнні вакол Тайваня

Раней амерыканскія спецслужбы зыходзілі з таго, што Пекін можа напасці на Тайвань толькі ў 2027 годзе.

Лідар Кітая Сі Цзіньпін. Фота: Ng Han Guan — Pool/Getty Images 

Кітай правёў найбуйнейшыя за апошнія дзесяцігоддзі ваенныя вучэнні вакол Тайваня.

У снежні ў рамках вучэнняў амаль 100 караблёў і дзясяткі знішчальнікаў атачылі Тайвань. Пекін усё часцей дэманструе сваю сілу, што выклікае непакой на Захадзе, піша BILD.

Да гэтага часу амерыканскія спецслужбы зыходзілі з таго, што Пекін, хутчэй за ўсё, нападзе на Тайвань толькі ў 2027 годзе — у тым годзе будзе адзначацца стагоддзе заснавання Народна-вызваленчай арміі Кітая, тлумачыць эксперт па Кітаю Адрыян Гайгес у інтэрв'ю BILD. Аднак маштабныя вайсковыя вучэнні і высокая частата трэніровак кітайскіх войскаў выклікаюць асцярогі, што Пекін можа нанесці ўдар значна раней — магчыма, ужо ў 2025 годзе.

Пасол Тайваня ў Германіі Се Чжы-вэй заявіў, што Тайвань прытрымліваецца выразнай стратэгіі: «Тайвань паслядоўна ўмацоўвае сваю абарону, рэфармуе войска і развівае сацыяльную ўстойлівасць». Прэзідэнт Кітая Сі Цзіньпін павінен зразумець, «што напад не мае шанцаў на поспех».

Кітай разглядае Тайвань як «мяцежны рэгіён» і імкнецца вярнуць востраў у склад Кітайскай Народнай Рэспублікі — калі спатрэбіцца, то і з ужываннем сілы.

Эксперт па Кітаю Гайгес адзначае, што, нягледзячы на колькасную перавагу Кітая, «тайваньскія войскі добра навучаны і матываваныя. Захоп выспы звонку — задача не з лёгкіх». Тым не менш ён папярэджвае пра рызыку: «Сі Цзіньпін можа паспрабаваць арганізаваць блакаду выспы, што прывядзе да эскалацыі сітуацыі».

Вырашальным фактарам стане рэакцыя ЗША пры Дональдзе Трампе. «Калі ён рушыць услед за жорсткай лініяй сваёй адміністрацыі, напрыклад, будучага дзяржсакратара Марка Рубіа, вялікая пагроза буйной вайны», — тлумачыць Гайгес. «Аднак таксама існуе рызыка, што Трамп проста пакіне Тайвань без падтрымкі», — мяркуе ён.

Аднак пастаўка сучасных сістэм узбраенняў з ЗША з'яўляецца «моцным сігналам міжнароднай салідарнасці і служыць выразным стрымліваючым фактарам супраць Кітая», — заявіў пасол Тайваня ў Германіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне11

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне прадаюць кватэру з крутым відам на Фарны касцёл і Савецкую плошчу. Цана таксама ўражвае5

Кітайская кампанія прэзентавала першага поўнапамернага робата-гуманоіда, які адчувае дотык і бегае марафоны

Трамп: Дзяржавы-ўдзельніцы Рады міру выдзеляць больш за 5 мільярдаў даляраў на Газу5

Вальфовіч пракаментаваў заявы СВР і папрасіў Еўропу не дыктаваць Беларусі, як жыць12

Вайна ва Украіне не скончыцца ў 2026 годзе, лічыць генерал Бэн Ходжэс3

Дзясяткі гадоў экспедыцый у адным ютуб-канале. У Беларусі прэзентавалі відэархіў Міколы Козенкі з народнымі танцамі і абрадамі1

У Цэнтральную і Усходнюю Еўропу цякуць мільярды: рэкордныя інвестыцыі, нягледзячы на нявызначанасць3

Бізнэсмен аднаўляе сядзібу Радзівілаў і адкрыў побач лазневы комплекс1

Зяленскі: Пуцін не сядзіць у турме — гэта самы вялікі кампраміс, на які пайшоў свет3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне11

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць