Грамадства11

Палітвязень Аўтуховіч зноў пабываў у ШІЗА, яму не перадаюць лекаў

Палітвязню Мікалаю Аўтуховічу 7 студзеня споўнілася 62 гады. Выглядае, перад Новым годам яго чарговы раз пакаралі ШІЗА, пра што абазнаная ў справах палітвязня крыніца робіць выснову з ягонага апошняга ліста, піша «Радыё Свабода».

Мікалай Аўтуховіч

«З санаторыя я ўжо прыехаў, усё нармальна. Беражыце сваё здароўе, не хвалюйцеся за мяне. Духоўна я гатовы да любых выпрабаванняў, я з усім спраўлюся. Гэта мой шлях, дадзены мне Богам, і я яго прайду», — напісаў Мікалай Аўтуховіч і павіншаваў сваякоў з Новым годам і Калядамі.

Ліст ад Мікалая быў напісаны 22 снежня, а прыйшоў нядаўна. Гэта не ўпершыню, калі пра ШІЗА Аўтуховіч паведамляе з дапамогай слова «санаторый».

Крыніца адзначае, што пры гэтым Мікалай Аўтуховіч не скардзіцца, а знаходзіць у сабе сілы падбадзёрыць іншых.

«Перадаць вам маю сілу духу магу толькі праз маральную падтрымку, што і спрабую зрабіць. Не сумуйце, усміхніцеся!» — звяртаецца Мікалай Аўтуховіч да сваякоў.

Паводле крыніцы, у снежні сваякі паслалі палітвязню медыцынскую бандэроль, але да адрасата яна не дайшла і была вернутая. Нядаўна сваякі выслалі Аўтуховічу новую бандэроль з лекамі. Па звестках ад палітвязня, у яго ад хваробы суставаў пухнуць ногі, яму патрэбныя спэцыяльныя прэпараты.

Мікалая Аўтуховіча перыядычна змяшчаюць у ШІЗА, а прычыны пакарання застаюцца невядомымі. У лістападзе 2024 года палітвязень паведамляў сваякам, што адбыў 21 дзень у ШІЗА, дзе яму толькі зрэдку аказвалі медыцынскую дапамогу. Паводле Аўтуховіча, у ягонай камеры было вельмі холадна, толькі пад канец тэрміну там адрамантавалі ацяпленне.

Таксама палітвязень паведамляў, што ў яго адабралі танометр, хоць меўся дазвол на карыстанне гэтым прыборам для вымярэння ціску. Пасля той адседкі ў ШІЗА Мікалай Аўтуховіч перадаў на волю, што «калі з ім штосьці здарыцца, дык гэта было зроблена спецыяльна».

З пачатку снежня 2020 года Мікалай Аўтуховіч адбывае ўжо трэцяе ў сваім жыцці зняволенне. Усяго, паводле падлікаў сваякоў, палітвязень адзначыў у вязніцах 10 навагодніх святаў і 9 дзён нараджэння.

Паводле прысуду Гродзенскага абласнога суда Мікалай Аўтуховіч атрымаў 25 гадоў зняволення і грашовы штраф у 1000 базавых велічынь, а таксама пазбаўленне звання прапаршчыка ў адстаўцы. Першыя 5 гадоў зняволення былы прадпрымальнік і праваабаронца мусіць адбыць у турме, астатнія 20 гадоў — у калоніі строгага рэжыму. Суд назваў Аўтуховіча вінаватым паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў стварэнні злачыннай групоўкі і акце тэрарызму. Сваёй віны Мікалай Аўтуховіч не прызнаў, падчас працэсу ён трымаў галадоўку пратэсту. Вярхоўны суд Беларусі ў выніку разгляду апеляцыйнай скаргі Аўтуховіча вызваліў яго ад адбыцця пакарання паводле аднаго з абвінавачанняў, але агульны тэрмін зняволення пакінуў без зменаў.

Беларускія праваабаронцы прызналі Мікалая Аўтуховіча палітвязнем.

Каментары1

  • Omg
    07.01.2025
    стоит отметить, что посадка в шизо - регулярная практика, которая затрагивает большинство политических узников. люди сидят 5ый год, а людей это мало трогает.

Цяпер чытаюць

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова3

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Усе навіны →
Усе навіны

Львоўскі: Да канца стагоддзя ў Беларусі застанецца тры мільёны чалавек, калі трэнды не зменяцца25

«Цяжка». Як выпускнікі-айцішнікі (не) знаходзяць працу ў 2023—20253

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў8

Конкурс «Міс Сусвет» выйграла прадстаўніца Тайланда

Беларусы Падляшша галасавалі за Тшаскоўскага17

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова3

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць