Вайна11

9 студзеня ЗША абвесцяць пра «значны» пакет вайсковай дапамогі Украіне. Апошні пры Байдэне

Адміністрацыя Джо Байдэна мае намер у чацвер, 9 студзеня, абвясціць пра апошні свой пакет вайсковай дапамогі Украіне. Пра гэта стала вядома агенцтву Associated Press ад двух амерыканскіх чыноўнікаў.

Абвяшчэнне пакета вайсковай дапамогі ЗША адбудзецца ў дзень пасяджэння кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны, вядомай як фармат «Рамштайн». Крыніцы АР не назвалі дакладны аб'ём пакета, але сказалі, што ён будзе «значным».

У той жа час не чакаецца, што ў гэтым пакеце будуць выкарыстаныя ўсе 4 мільярды даляраў, якія засталіся ў Белага дома ў рамках зацверджанага Кангрэсам фінансавання для Украіны.

Чыноўнікі дадалі, што, верагодна, застанецца «больш за два мільярды даляраў», якімі зможа распарадзіцца ўжо новая адміністрацыя Дональда Трампа.

30 снежня ЗША аб'явілі аб пакеце абароннай дапамогі Украіне аб'ёмам амаль $2,5 млрд. Ён прадугледжваў перадачу Украіне зброі і абсталявання з запасаў Пентагона на суму $1,25 млрд, а таксама размяшчэнне заказаў на новую зброю аб'ёмам $1,22 млрд у рамках Ініцыятывы па бяспецы дапамогі Украіне (USAI).

Усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў 2022 годзе агульны аб'ём вайсковай дапамогі ЗША Украіне складае 66 мільярдаў даляраў.

Каментары1

  • Don
    07.01.2025
    Чыноўнікі дадалі, што, верагодна, застанецца «больш за два мільярды даляраў»
    Это когда тратят не свои деньги то верагодна неверагодна.

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

Ганібал перайшоў праз Альпы на баявых сланах, пацвердзілі археолагі8

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць