Грамадства11

«Камунарка» паабяцала выпусціць «дубайскія» цукеркі па арыгінальным рэцэпце

На мінскай «Камунарцы» расказалі журналістам выдання Telegraf.news, чым збіраюцца парадаваць ласуноў у 2025 годзе.

Фота: telegraf.news

За багацце разнастайных смакаў на «Камунарцы» адказваюць спецыялісты, якія праводзяць аналіз таго, што ўжо ёсць на паліцах, і таго, што папулярна за мяжой. Супастаўляючы запатрабаванасць розных начынняў, эксперты вырашаюць, што запусціць у серыйную вытворчасць, а што не.

Акрамя таго, на фабрыцы праводзяць апытанні: сваю прапанову можна адправіць на пошту ці праявіць актыўнасць у сацсетках.

«Напрыклад, у тыктоку і інстаграме людзі даўно просяць шакалад з мятай. Магу сказаць, мы працуем над гэтым пытаннем. У 2025 годзе беларусаў чакае навінка — цукеркі «Дубайскія». Рэцэпт будзе арыгінальны, нічога мяняць не станем», — паабяцала галоўны тэхнолаг СААТ «Камунарка» Ірына Мацыгуд.

Праўда, пасля выпуску пакаштаваць іх можна будзе далёка не ўсюды: праз кароткі тэрмін прыдатнасці (усяго 2 тыдні) плануецца, што яны з'явяцца толькі ў фірмовых кавярнях прадпрыемства. Іх усяго 11: восем у Мінску, і яшчэ па адной у Гродне, Бабруйску і Брэсце.

У 2024 годзе сацыяльныя сеткі запоўнілі відэа і публікацыі пра дубайскі шакалад. І хоць ягоны бум ужо нібыта прайшоў, дэсерт перыядычна ўспамінаюць, а таксама спрабуюць паўтарыць рэцэпт.

Дубайскі шакалад — гэта хрумсткая слодыч, якая ўключае ў сябе малочны шакалад, цеста катаіфі, фісташкавую або кунжутную пасту. Арыгінальныя пліткі вырабляюць уручную ў кампаніі з ААЭ Fix Dessert Chocolatier.

Папулярнасць дубайскага шакаладу, верагодна, абумоўлена незвычайнымі інгрэдыентамі, хрумсткім начыннем і даволі высокай цаной. Напрыклад, на сайце вытворцы адразу 6 штук па 200 грам прадаюць за 120 даляраў. Гэта значыць, 1 плітка каштуе 20 даляраў.

Цану на «дубайскія» цукеркі вытворчасці «Камунаркі» журналістам Telegraf.news не раскрылі.

Каментары1

  • Местечковый эстет.
    09.01.2025
    Шоколадные батончики с фисташковой начинкой из Дубайска - редкая хрень.
    Только чистый шоколад позволяет получать наслаждение вкусом.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць