Грамадства

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

Суд агучыць вырак 17 студзеня.

У Акруговым судзе Варшавы адбыліся спрэчкі бакоў у справе Дор'яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы. Пракуратура запатрабавала для фігуранта пажыццёвага зняволення, піша Белсат.

Суд агучыць вырак 17 студзеня.

Дор'яну — 23 гады. Ён скончыў гімназію і болей нідзе не вучыўся. Ён не мае прафесіі, не працаваў, не меў даходу. Раней праходзіў лячэнне ад ужывання наркотыкаў.

Маладзён прызнаў віну ў згвалтаванні, але запэўніў, што забіваць дзяўчыну не хацеў. Ён расказаў суду, што мусіў заплаціць 1600 злотых за кватэру (у пераліку каля Br 1380), а грошай не было.

Дор'ян хацеў абрабаваць краму ці бар, пайшоў на злачынства з балаклаваю і нажом. У адным з бараў заўважыў украінцаў, думаў іх абакрасці, але ў выніку трапіў на Лізу.

Абвінавачаны таксама скарыстаўся правам адказваць толькі на пытанні абароны, з уласнай ініцыятывы расказваць што-кольвек адмовіўся.

Судовы працэс пачаўся ва ўмовах узмоцненых захадаў бяспекі. Паліцыя не выключае правакацыяў і спробаў нападу на абвінавачанага. 

Злачынства ў цэнтры Варшавы адбылося ў ноч на 25 лютага. Паводле следства, Дор'ян С. згвалтаваў беларуску і намагаўся задушыць. Дзяўчыну шпіталізавалі ў крытычным стане, праз 6 дзён яна памерла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць