Грамадства66

На нарадзе ў Лукашэнкі сёння гаворка ішла не пра тое, што заяўлена?

Звярнулі ўвагу, што на нарадзе, прысвечанай «замежнаму гандлю», большасць складалі сілавікі. Прысутнічалі нават міністры абароны і па надзвычайных сітуацыях.

Нарада ў Аляксандра Лукашэнкі 17 студзеня. Скрыншот з відэа

Аляксандр Лукашэнка ўсё яшчэ сіпіць — напэўна, перанёс цяжкае рэспіраторнае захворванне.

На нараду ў сябе 17 студзеня ён сабраў прэм'ера Рамана Галоўчанку, старшыню Нацбанка Паўла Калаўра, а таксама кіраўніка Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіча, міністра абароны Віктара Хрэніна, старшыню КДБ Івана Церцеля і старшыню Вайскова-прамысловага камітэта Дзмітрыя Пантуса. І нават кіраўніка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага.

«Ні для каго не сакрэт, што мы больш за ўсё сёння гандлюем на ўсходнім кірунку», — сказаў ён у той частцы ўступнага слова, якая трапіла на відэа.

Ён гаварыў пра супрацоўніцтва з «дзясяткам» краін Азіі і Афрыкі.

«Нам гэта трэба? Трэба. Зможам мы іх задаволіць? Цяжка сказаць. У нас не такая гіганцкая эканоміка. Але будзем рухацца», — сказаў Лукашэнка.

Мяркуючы па намёках і па складзе ўдзельнікаў: міністры-сілавікі і старшыня Вайскова-прамысловага камітэта, гаворка ішла пра вялікія кантракты для беларускага ВПК — магчыма, сакрэтнага характару або з краінамі, супрацу з якімі не хочуць разгалошваць.

«Размова ішла ў асноўным пра нашу тактыку працы па асобных кірунках нашай замежнаэканамічнай дзейнасці. Ёсць пул краін, і ён немалы, якія зацікаўленыя, як і мы, у супрацы ва ўсіх галінах: ад вайскова-тэхнічнага суцпрацоўніцтва да інвестыцыйнага, банкаўскага і г.д. Многія з іх носяць такі комплексны і стратэгічны характар. Таму тут уцягнутыя ўсе структуры дзяржаўнай улады і кіравання, пачынаючы з сілавікоў і сканчаючы фінансістамі. Таму сёння абмяркоўвалася выстройванне адносін з цэлым шэрагам такіх дзяржаў, нашых партнёраў у афрыканскім, азіяцкім рэгіёнах, — паўнамёкамі патлумачыў пасля нарады прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. — І канкрэтныя практычныя задачы, якія належыць вырашыць і цывільнаму, і сілавому блоку, каб мы атрымалі ад гэтага зразумелы і чаканы эфект».

Каментары6

  • Пірат Флінт
    17.01.2025
    А сэйчас вам пакажу куда торговать надо, карты прывёз
  • политзек
    17.01.2025
    Уважаемы редакторы!!!
    А вам не кажется, что слишком много стало и в новостной ленте и ОСОБЕННО в иллюстрациях к материалу фотографий Гауляйтера...
    если кто-то случайно посетит сайт, то он будет уверен, что попал на официальный сайт лукашенко...
    Может надо как-то переосмыслить иллюстративность статей? не?
    лично МНЕ его вообще видеть НЕПРИЯТНО...
  • Барадзед
    17.01.2025
    В Минске могут пыжиться до посинения, все равно они ничем не заменят соседний Евросоюз. И точка.

Цяпер чытаюць

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пажаніліся 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы хлопец22

Мікалай-Аціла, Брыджыт-Аўрэлія, Іван-Чыемерыэ. Якія імёны для немаўлят былі самымі папулярнымі ў сталіцы, а якія здзівілі3

Рух каля Партызанскага праспекта ў Мінску перакрылі амаль на месяц1

Закладчыца з дзявятага класа: у Оршы затрымалі 16-гадовую дзяўчыну за наркотыкі8

Як у Бабруйску камунальнікі зараблялі на галалёдзе, расказаў Дзяржкантроль1

Прапаноўвалі грошы, новы пашпарт і наведванне Беларусі без наступстваў. Беларуска за мяжою расказала, як яе вербаваў КДБ20

Зянковіч пра скандальны рэстаран «Паедзем паядзім»: Гэта адно з найлепшых месцаў у горадзе46

У беларускіх тэлеграм-каналах з’явіліся аб’явы пра вербаванне кантрактнікаў для Мінабароны РФ4

Альфа-самцы — гэта выключэнне, а не правіла. Вынікі новага даследавання11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць