Здарэнні44

У Мінску зноў збілі пешахода: траўмы атрымала дзяўчына

Сёння раніцай на перакрыжаванні каля праспекта Незалежнасці аўтамабіль збіў дзяўчыну. Яна ішла па нерэгуляваным пераходзе.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 08:25 Volkswagen, рухаючыся па мясцовай дарозе праспекта Незалежнасці, на перакрыжаванні з вуліцай Старынкаўскай здзейсніў наезд на 19-гадовую дзяўчыну», — паведамілі ў ДАІ. «Пацярпелую даставілі ў бальніцу для абследавання», — дадалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

У месцы, дзе адбылося ДТЗ, ёсць пешаходны святлафор, але, паводле наяўнай інфармацыі, аварыя адбылася менавіта на нерэгуляваным пераходзе. Магчыма, святлафор у той момант не працаваў.

Пасля публікацыі з Onliner.by звязалася чытачка, якая сцвярджае, што была відавочцам ДТЗ на пешаходным пераходзе.

— Дзяўчына была на рэгуляваным пешаходным пераходзе, святлафоры працавалі. Яна бегла, але бегла на зялёнае святло. А кіроўца ехаў на чырвонае: ён хацеў «праслізнуць» і рухаўся з вялікай хуткасцю, яшчэ і разганяўся, але не разлічыў, што пешаходам загарыцца зялёнае, — сцвярджае яна, дадаўшы, што пацярпелых у такой сітуацыі магло быць больш.

На дадзены момант няма афіцыйнай інфармацыі, якая б пацвярджала агучаную версію здарэння.

Па відэа можна ацаніць, на якой значнай адлегласці ад пешаходнага пераходу знаходзілася збітая дзяўчына пасля ДТЗ. Наступствы такога здарэння могуць быць даволі сур’ёзнымі.

Каментары4

  • Барадзед
    21.01.2025
    На капот упала и проехала.
  • Вонючие чумазые водятлы
    21.01.2025
    Еще не все клумбы заставлены, есть куда стремиться.
  • 1984
    22.01.2025
    Камеры на минских остановках есть, чтобы снимать лица, и одна такая попала в фокус, а зафиксировать, что случилось на перекрестке - их конечно нет.

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць