У выніку сутыкнення некалькіх легкавікоў у Мінску на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў ніхто не пацярпеў.

Скрыншот з відэа
Паводле інфармацыі ДАІ, спачатку на скрыжаванні праспекта Пераможцаў з праспектам Машэрава адбылося сутыкненне двух аўтамабіляў. А літаральна праз некалькі хвілін на суседняй паласе ў выніку невыканання бяспечнай дыстанцыі адбылося сутыкненне пяці аўтамабіляў.
«У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні», — адзначылі ў ДАІ.
Каментары