Грамадства99

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам

Карані Чарльза Кушнера — з Беларусі, а яго сын — зяць Дональда Трампа. 

Святлана Ціханоўская з кіраўніком дэлегацыі ЗША Чарльзам Кушнерам і яго жонкай, Аўшвіц, 27 студзеня 2025 года. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Святлана Ціханоўская мела гутарку з Чарльзам Кушнерам і яго жонкай. Кушнер расказаў, што ягоныя карані з Наваградка, ён іх шануе і раней неаднойчы наведваў Беларусь, піша прэс-служба Ціханоўскай. 

Чарльз Кушнер быў на цырымоніі ў якасці кіраўніка амерыканскай дэлегацыі ад прэзідэнта ЗША.

Ціханоўская і Кушнер абмяняліся думкамі пра сітуацыю ў Беларусі, пра неабходнасць вызвалення палітвязняў і ўтрымання Беларусі ў цэнтры міжнароднай увагі, а таксама ў замежнай палітыцы ЗША.

Сын Чарльза Кушнера — Джарэд Кушнер — з'яўляецца мужам Іванкі Трамп і зяцем прэзідэнта ЗША Дональда Трамп. 

Каментары9

  • 123
    30.01.2025
    Добрая навіна. Дай Бог, каб камунікацыя была плённай.
  • у Белагусі тгы сталіцы...
    30.01.2025
    бабруйчанін, якія яшчэ беларускіе [!] карані ?
  • францішак к.
    30.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць