Свет44

Apple можа здаць прыватныя даныя ўсіх сваіх карыстальнікаў у свеце спецслужбам Вялікабрытаніі. Гэта можа стаць небяспечным прэцэдэнтам

Брытанскія ўлады таемна запатрабавалі ад кампаніі Apple даць доступ да зашыфраваных рэзервовых копій iCloud усіх яе карыстальнікаў у свеце, што можа паставіць пад пагрозу ўсю іх канфідэнцыяльную інфармацыю. Прыкладам Брытаніі могуць скарыстацца іншыя краіны.

Ілюстрацыйная выява. Фота: «Наша Ніва»

Паводле крыніц выдання The Washington Post, урад Вялікабрытаніі яшчэ ў снежні 2024 года выдаў кампаніі Apple так званы technical capability notice — тэхнічнае паведамленне аб неабходнасці забяспечыць доступ да прыватных даных. Патрабаванне не абмяжоўваецца канкрэтнымі карыстальнікамі, а ахоплівае ўсе зашыфраваныя файлы, загружаныя на iCloud з усяго свету з любых прылад Apple.

Сама кампанія Apple у выпадку падпарадкавання не зможа папярэджваць карыстальнікаў пра парушэнне бяспекі іх даных. Пры гэтым падача апеляцыі супраць патрабаванняў брытанскіх уладаў, паводле мясцовага заканадаўства, не спыняе выкананне загаду. 

Самы лепшы з выхадаў абараніцца — гэта функцыя Advanced Data Protection, якую кампанія ўвяла ў 2022 годзе для iCloud. Яна дае канчатковае шыфраванне (end-to-end encryption) рэзервовых копій даных карыстальнікаў, што азначае, што нават сама Apple не зможа атрымаць да іх доступ. Аднак функцыя недаступная па змоўчанні — яе трэба ўручную ўключаць у наладах iCloud.

Для параўнання, Google прапануе аналагічнае канчатковае шыфраванне рэзервовых копій Android па змоўчанні з 2018 года, а WhatsApp ад Meta таксама дае карыстальнікам магчымасць захоўваць зашыфраваныя рэзервовыя копіі.

Чытайце таксама: Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Праблема з доступам урадаў да зашыфраваных даных не новая. Брытанскія ўлады ўжо неаднаразова выступалі супраць шыфравання, сцвярджаючы, што яно дапамагае тэрарыстам і злачынцам хавацца ад праваахоўнікаў.

Пры гэтым у снежні 2024 года амерыканскія спецслужбы, у тым ліку АНБ і ФБР, наадварот, далучыліся да рэкамендацый па максімальным выкарыстанні канчатковага шыфравання для абароны ад кіберпагроз, у першую чаргу з боку Кітая.

Калі Apple выканае патрабаванні Вялікабрытаніі, гэта можа стварыць прэцэдэнт: іншыя ўрады, уключаючы ЗША, Кітай, Расію, таксама могуць запатрабаваць сабе такі ж доступ. Гэта паставіць пад пагрозу бяспеку даных карыстальнікаў па ўсім свеце.

Каментары4

  • Васіль
    08.02.2025
    У Брытаніі пабудавалі дыктатуру. Вэлкам у новую рэчаіснасць!
  • Гы
    08.02.2025
    Васіль, “дыктатура - гэта наш брэнд”, таму трэба спаганяць з брытанцаў роялці ў фонд “першага” :)
  • Мх
    08.02.2025
    Гэта будзе капец іміджу Apple.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне6

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы7

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа10

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне19

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне6

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць