Грамадства143143

Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам

Палітык у сваім фэйсбуку пракаментаваў вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк, што выйшла на свабоду тыдзень таму па адбыцці тэрміну, пасля таго як ёй двойчы дадавалі зняволенне.

«Мне давялося звяртацца асабіста з пасланнем да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вызваліць палітвязняў, спыніць арышты і рэпрэсіі супраць беларусаў. Вязняў пачалі выпускаць групамі. А нядаўна (толькі што) выпусцілі знакавую асобу, аб якой я асабіста прасіў, — Паліну Шарэнду-Панасюк, якую ў турме мэтанакіравана катавалі і штурхалі ў магілу. Цяпер яна на свабодзе.

З боку Лукашэнкі павольнае выпусканне вязняў, і асабліва Паліны Шарэнды-Панасюк, — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам па пытанні вызвалення палітвязняў у абмен на спыненне вызначаных (на перамовах) эканамічных санкцый. Не прыняць гэтага сігналу ў такіх абставінах, мне здаецца, было б недаравальным працягам тупіковай палітыкі, адмаўленнем ад эмпатыі і здаровага сэнсу», — напісаў Зянон Пазняк.

Па яго словах, палітыка эканамічных санкцый, якая рэалізоўвалася на працягу амаль пяці гадоў і якая прывяла ўжо да ўсебаковай ізаляцыі Беларусі, да пагаршэння жыцця беларускага народа, не паўплывала на ўладу рэжыму Лукашэнкі і не ў стане вырашыць праблемы палітычных зняволеных.

«З’явілася магчымасць рэальна выцягнуць закладнікаў-беларусаў з турэмнай катоўні — прыняць знакі на гандаль беларускімі душамі, які прапануе Лукашэнка (матэрыя — за душу). Гэта цяжка. (Гэта, як гандаль з Пеклам.) Але такая ёсць палітыка цывілізацыі ў дачыненнях з прарасійскай дыктатурай. Не можа быць матэрыяльнасць важней за душу», — рэзюмуе палітык.

Каментары143

  • Юзiк
    08.02.2025
    Калi гэты пенсiянер ужо супакоiцца? Так непрыемна бацычь яго прозвiшча ў стужцы навiн.. Упэўнены, што ў большасцi адэкватных чытачоў - тое ж самае..
  • Дзяжурны санітар
    08.02.2025
    Трамп, Лукашэнка і Пазняк. Тры палітыка галактычнага маштабу. У адной палаце з Напалеонам.
  • Еўрасаюз
    08.02.2025
    Мы с тэрарыстамі перамоў не вядзем! Ідзіце...ўслед руzzкаму караблю.

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба22

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба22

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць