Грамадства4545

Чаму Беларусь нельга лічыць акупаванай? Тлумачыць юрыст

«Няма доказаў таго, што расійскія ўлады ці вайскоўцы здзяйсняюць у краіне эфектыўны кантроль».

Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў у Мінску 6 снежня 2024 года. Фота: Getty Images

У новым выпуску ТОКу вядомая юрыстка, былая загадчыца кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін БДУ Кацярына Дзяйкала патлумачыла, чаму нельга лічыць Беларусь акупаванай.

Дзяйкала адзначае, што з пункту гледжання міжнароднага права Беларусь не акупаваная тэрыторыя, бо адсутнічае асноўны крытэрый, які аб гэтым мог бы сведчыць — эфектыўны кантроль з боку іншай дзяржавы.

@tokbelarus Лукашенко в Гаага - это реально и нужно? #лукашенкт #александрлукашенко #беларусь #нашаніва #новостибеларуси #беларусьновости ♬ Call Me - Sped Up - plenka

«Асноўная прыкмета акупацыі кімсьці нейкай тэрыторыі — тое, што гэты нехта ажыццяўляе эфектыўны кантроль над тэрыторыяй. «Эфектыўны кантроль» азначае, што ўлада можа выдаваць законы і забяспечваць іх выкананне людзьмі. Ну і забяспечвае функцыянаванне ўвогуле ўсяго, што функцыянуе на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Гэта ў тым ліку і тое, што ёй падпарадкоўваецца мясцовая ўлада», — тлумачыць Дзяйкала.

Па словах эксперта, улада над тэрыторыяй вызначаецца не юрыдычнымі фармальнасцямі, а фактычным кантролем. Хто рэальна кіруе тэрыторыяй, хто на ёй усё робіць, той за ўсё і адказвае. З ім дамаўляюцца, да яго прад'яўляюць прэтэнзіі, калі нешта адбываецца з гэтай тэрыторыяй ці з яе.

«І таму, канечне, мы не можам сказаць, што расійскія войскі ці тым больш грамадзянскія ўлады акупавалі тэрыторыю Беларусі — таму што яны не ажыццяўляюць там эфектыўны кантроль. Тое, што там знаходзяцца вайсковыя базы, і на гэтых вайсковых базах, безумоўна, кантралююцца ўсё расіянамі, ну дык на любой замежнай вайсковай базе кантралюецца ўсе вайскоўцамі гэтай краіны. І няма доказаў таго, што гэтыя вайскоўцы ажыццяўляюць у Беларусі нейкую долю эфектыўнага кантролю», — даводзіць Дзяйкала.

Глядзіце цалкам:

Каментары45

  • ну вось
    10.02.2025
    і я (далёка не юрыстка) тое самае казала... і наконт Гаагі таксама

    разумная жанчына. дасведчаны спецыяліст. давядзецца паглядзець інтэрв'ю)
  • Лол
    10.02.2025
    Гэта меркаванне, а не канстатацыя. Дзеля справядлівасці, трэба ўзяць меркаванне іншага юрыста, каторы лічыць Беларусь акупаванай краінай.
  • Пытанне
    10.02.2025
    На перамовах па міры ва Украіне, дзе ідзе перадзел свету і рэсурсаў, будзе вырашацца ў тым ліку і лёс Беларусі.

    Пытанне да былой загадчыцы кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін БДУ Кацярыны Дзяйкала:

    Хто ад Беларусі будзе прысутнічаць на гэтых перамовах?
    Адказ: ніхто.
    Лукашэнку на гэтыя перамовы не запросяць.
    Хто будзе вырашаць лёс Беларусі на тых перамовах? Адказ: Пуцін.

    Дык пад чыім кантролем Беларусь?

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць