Грамадства77

Лукашэнка раздаў генеральскія званні пяці вайскоўцам. Вось што пра іх вядома

Ігар Гутнік, Вадзім Раманіў, Сяргей Фралоў, Дзмітрый Бітны, Віталь Шэстак.

Ігар Гутнік. Скрыншот з тэлеканала СТБ

Самы вядомы з іх — 50-гадовы Ігар Гутнік. Ён скончыў Ваенную акадэмію ў 1997 годзе і ўсё жыццё працаваў у памежных войсках.

У 2020-м ён працаваў начальнікам Брэсцкай памежнай групы. Па звестках рэсурса «Карнікі Беларусі», Гутнік загадаў пасцяліць бел-чырвона-белы сцяг на ўваходзе ў памежны пункт.

Яго лічаць адным з адказных за міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы. За гэта Еўрапейскі саюз увёў супраць Гутніка персанальныя санкцыі.

У 2023 годзе Лукашэнка даў яму павышэнне. Цяпер ён намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Вадзім Раманіў. Скрыншот з тэлеканала СТБ

Вадзім Раманіву 53 гады. Ён у 1992 годзе скончыў Разанскую вышэйшую камандную вучэльню. У 2007-м — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Расіі.

Працаваў у войсках сувязі. Цяпер узначальвае ўпраўленне сувязі Генштаба Узброеных сілаў Беларусі.

Ён адзначыўся заявай пра тое, што ўзброеныя сілы Беларусі распрацавалі ўласны Starlink. Раманіў абяцаў, што ён да канца году будзе ў войсках.

Сяргей Фралоў. Фота з сайта Мінабароны Беларусі

Сяргею Фралову 49 гадоў. Ён родам з Верхнядзвінска Віцебскай вобласці. У 1997 годзе скончыў Ваенную акадэмію, а ў 2017 давучыўся яшчэ раз.

З жніўня 2022 ён займае пасаду першага намесніка Генштаба, першага намесніка кіраўніка ВВС і войскамі СПА. Пасля таго, як першыя шахеды заляцелі ў Беларусь, Фралоў заявіў, што будзе праводзіцца расследванне.

Пасля гэтага яму ў сваёй манеры званіў Андрэй Павук. Генерал сказаў яму, што нічога страшнага, што беспілотнік прыляцеў у Беларусь — маўляў, нікога не пашкодзіла, ну і добра.

Дзмітрый Бітны. Фота: «Газета Слонімская»

Дзмітрыю Бітнаму 49 гадоў. Ён нарадзіўся ў Слуцку. У 1992 скончыў Сувораўскую вучэльню, у 1996 — Мінскую вышэйшую камандную вучэльню, а ў 2001 — Ваенную акадэмію Беларусі.

З лютага 2023 ён намеснік кіраўніка Заходняга вайсковага камандавання. У медыя нічым асаблівым не адзначыўся.

Віталь Шэстак. Фота са старонкі Міністэрства абароны Беларусі

Віталь Шэстак кіруе штабам узбраення Узброеных сілаў Беларусі. Раней ён быў начальнікам упраўлення ракетна-артылерыйскага ўзбраення. У медыя не адзначыўся зусім нічым.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Капітан ЗСУ
    12.02.2025
    Дзіравая мяжа, дзіравая СПА ды пара шэрых папяровых генералаў, фантазіі якіх хапіла толькі на тыповы заезджаны ракурс, дзе яны ў 21 стагоддзі нешта старанна пішуць на паперы. Ва ўмовах сучаснай тэхналагічнай вайны гэткія палкаводцы будуць цярпліва чакаць каманд ад начальства нават ва ўмовах, калі вораг ужо будзе штурмаваць іхны штаб.
  • Hund
    12.02.2025
    Саўдзельнікі ўтрымання ўлады!
  • Служы, дурачок, палучыш значок
    12.02.2025
    Калі расея прыедзе да нас на танках, гэтыя "генералы" выйдуць сустракаць іх падмытымі і з хлебам-соллю?

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць2

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць2

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць