Усяго патроху11

Гомельскага камуніста затрымалі за падпіску на «экстрэмісцкія» рэсурсы — цяпер ён ездзіць па калгасных палях

Аляксандр Лебедзеў, малады камуніст з Гомеля, быў затрыманы ў 2023 годзе за падпіску на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Тады Лебедзеў выкладаў хімію ў адной з гомельскіх школ, але з таго часу памяняў сваё жыццё.

Фота: тг-канал «Дневник почвоведа»

Аляксандр трапіў за краты ў жніўні 2023-га, але правёў там толькі адну ноч — ранкам яго «вызвалілі» бацькі. На той час хлопец, акрамя працы ў школе, належаў да БРСМ і камуністычнай партыі, а таксама да аб’яднання «Патрыёты Беларусі». 

Пасля затрымання паплечнікі не падтрымалі Аляксандра — яго пажадалі выключыць і з камуністаў, і з «Патрыётаў Беларусі».

Цяпер, праз паўтара года, ён больш не выкладае ў школе, а перайшоў да практычнай навукі і ўладкаваўся аграхімікам-глебазнаўцам у абласную праектна-вышукальную станцыю хімізацыі сельскай гаспадаркі.

Свае цяперашняе жыццё Аляксандр фіксуе ў тэлеграм-канале, дзе на сёння 7 падпісчыкаў, а таксама ў сацсетках.

Праўладным актывістам хлопец быць не перастаў — напрыклад, разам з «Патрыётамі Беларусі» ён віншаваў ветэрана з Новым годам, а таксама не забыў праагітаваць за Лукашэнку на прэзідэнцкіх «выбарах» і падпісацца за яго вылучэнне.

Таксама Лебедзеў бывае на традыцыйных мітынгах на 7 лістапада, дзе звычайна збіраюцца нашмат старэйшыя за яго людзі.

Фота: a.lebedev.official / Instagram

У сваім тэлеграм-канале Аляксандр публікуе здымкі з розных гомельскіх вёсак, якія ён наведвае па працы. Хлопцу ўсё цікава — ад памятных камянёў да ежы ў калгаснай сталоўцы.

Фота: тг-канал «Дневник почвоведа»

Аляксандр апублікаваў некалькі фота з вяскоўцамі — напрыклад, з баяністам на сельскай дыскатэцы ці трактарыстам. Але падобна, што найбольш яго натхняе прырода.

Выглядае, што былы член кампартыі нарэшце знайшоў сябе.

Фота: a.lebedev.official / Instagram

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Ёсік
    28.02.2025
    Ці жыў ты пад тым сьцягам?

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя18

П'яны бяспраўнік скраў фуру і ганяў на ёй па трасе. Затрымлівалі яго са зброяй

У Іране ўпершыню пасля брутальных разгонаў адбыліся новыя акцыі пратэстаў8

Як цяпер адправіць грошы з Літвы ў Беларусь, калі апошні банк адключыў там свае карткі?16

Уіткаф анансуе «добрыя навіны» па Украіне і РФ ужо ў наступныя тыдні6

У Львове ноччу адбыўся тэракт. Загінула дзяўчына-паліцэйскі1

У Брэсцкай крэпасці царкоўнікі хочуць затынкаваць сведчанні вайны. Жыхары горада супраць8

Ці можна назапасіць сон наперад?1

Дэма-версію гульні Tales of Meadows пра старажытны Тураў выпусцілі ў Steam8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць