Свет1111

Марка Рубіа пагаварыў па тэлефоне з Лаўровым

Пра размову стала вядома з паведамлення расійскага МЗС. Ведамства сцвярджае, што яна адбылася сёння па ініцыятыве амерыканскага боку. 

Паводле ягоных даных, абмяркоўвалася зняцце атрыманых у спадчыну ад адміністрацыі Байдэна бар'ераў на шляху «ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва».

Чыноўнікі пазначылі ўзаемны настрой на ўзаемадзеянне па Украіне, Палесціне і ў цэлым на Блізкім Усходзе.

Таксама расійскі МЗС паведаміў, што ў самы бліжэйшы час пройдзе сустрэча для ўзгаднення крокаў па ўзаемным зняцці перашкод для працы замежных прадстаўніцтваў Расіі і ЗША.

Акрамя таго, Рубіа і Лаўроў нібыта дамовіліся аб рэгулярных кантактах, у тым ліку для падрыхтоўкі расійска-амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні.

Прэс-рэліз амерыканскага боку пакуль не публікаваўся.

Каментары11

  • Жэка
    15.02.2025
    КПК, ну ты ж не ў курсе, што Трамп выслаў 60 расейскіх дыпламатаў і зачыніў консульства ў Сіэтле. Адкуль табе ведаць)
  • Прыемна бачыць
    15.02.2025
    Так і хочацца сказаць: God Bless America! Засталося дачакацца, калі яшчэ і ў Еўропе левакі атрымаюць паразы на выбарах і на іх месца прыйдуць рацыянальныя палітыкі, якія будуць у першую чаргу будуць клапаціцца пра дабрабыт і бяспеку сваіх краін, а не займацца прасоўванне дыбілоідных наратываў, што з Расіяй нельга размаўляць.

    Штаты цяпер выглядаюць у 100 разоў адэкватней за Еўрасаюз, дзе Калас працягвае прасоўваць ідэі ваяваць да апошняга ўкраінца.

    Толькі сляпыя не бачаць, што трэба дамаўляцца
  • Телефон
    15.02.2025
    Олаф и Макарон тоже много говорили с Путиным по телефону, Гутерриш тоже

Цяпер чытаюць

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвярджаецца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць