Свет33

Мерц абяцае ўзмацніць незалежнасць ад ЗША і сумняваецца ў будучыні існавання НАТА

Будучы канцлер Германіі заявіў, што адміністрацыя Трампа не клапоціцца пра Еўропу і збліжаецца з Расіяй. На яго думку, кантынент павінен тэрмінова ўзмацніць сваю абарону, піша Politico.

Фрыдрых Мерц. Фота: Kay Nietfeld picture alliance / Getty Images

Пра гэта Мерц заявіў у эфіры нямецкага тэлебачання ў нядзелю ўвечары, цытуе Politico.

«Маім абсалютным прыярытэтам будзе больш хуткае ўмацаванне Еўропы, каб крок за крокам мы маглі сапраўды дасягнуць незалежнасці ад ЗША», — сказаў Мерц.

Палітык, вядомы як прыхільнік НАТА, дадаў, што еўрапейцам можа спатрэбіцца выпрацаваць сваю альтэрнатыву Альянсу.

«Мне вельмі цікава паглядзець, як мы рухаемся да саміту НАТА ў канцы чэрвеня. Ці будзем мы ўсё яшчэ казаць пра НАТА ў яго цяперашнім выглядзе, ці нам давядзецца значна хутчэй ствараць незалежную еўрапейскую абараназдольнасць», — сказаў ён.

Мерц таксама дадаў, што ніколі не думаў, што яму прыйдзецца казаць такія рэчы. Але пасля заяваў Трампа на мінулым тыдні яму стала зразумела, што новая адміністрацыя прэзідэнта ЗША «абыякава да лёсу Еўропы».

Па яго меркаванні, Расія і ЗША яднаюцца «над галовамі Украіны, а значыць, над галовамі Еўропы». Будучы канцлер Германіі таксама не ўпэўнены, якой будзе пазіцыя ЗША адносна вайны ва Украіне ў бліжэйшыя тыдні і месяцы.

У Германіі Кансерватыўны блок ХДС/ХСС набраў найбольшую колькасць галасоў па выніках выбараў 23 лютага. Чакаецца, што Мерц стане наступным канцлерам краіны.

Каментары3

  • новы харошы рэшыцяльны старшыня цк
    24.02.2025
    раньшы был плахой (аказываеца), ціпер зажывём, камуняны!
    хороша як гаворыць, асабліва пра зьменьшеньне залежнасьці ад Істазыі, якую мы лічылі харошай, а выявілася(аказываеца) дрэннай
    Зрэшты, мы заўсёды ваявалі супраць Істазыі (выдатна памятаю)
  • Блабла
    24.02.2025
    Салодка спявае, пакуль не стаў канцлерам :)
  • Тевтонец
    24.02.2025
    Германия просыпается

Цяпер чытаюць

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвярджаецца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць